Канстанцін Пачэпка 26 чэрвеня ў 16.30 адбыўся суд над Канстанцінам Пачэпкам у Маладзечна. Мужчыну судзілі за ўдзел у несанкцыянавым масавым мерапрыемстве, што адбылося ў горадзе 3 траўня. 

Ілюстрацыйнае фота У Гародні 26 чэрвеня затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта "Вясне" павеламіла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.

Уладзімір Лабковіч У Беларусі 24 чэрвеня скончыўся важны этап выбарчай кампаніі — фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. Цяпер дакладна вядома, хто будзе лічыць галасы на прэзідэнцкіх выбарах-2020. Але чым запомніўся беларусам этап фармавання ўчастковых камісій — татальным недопускам самавылучэнцаў і прадстаўнікоў апазіцыі ў склад УВК, абмеркаваннем мінскімі чыноўнікамі ў прамым эфіры, за каго і як лепей галасаваць, і выказваннем старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, што “у чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць”. А як расцэньвае гэты этап каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч?

Ілюстрацыя з twitter-акаўнта ААН 26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1997 годзе і штогод праводзіцца з мэтай выкаранення ўсіх відаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.

Ілюстрацыйнае фота Мінчука Уладзіслава Вавілава таемна асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што хлопец нібыта заклікаў людзей на мітынг 21 чэрвеня праз тэлеграм. На пасяджэнне не змаглі трапіць ні сваякі Вавілава, ні яго адвакат.

Аляксандр Кабанаў. Фота: baj.by Да 26 чэрвеня не было вядома дакладнае месцазнаходжанне Аляксандра Кабанава, прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. З 17 чэрвеня ён адбываў 15-сутачны арышт па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ў брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання. Потым стала вядома, што яго перавялі ў Драгічын, а 25 чэрвеня ў доме яго бацькоў пад Бярозай прайшоў вобшук. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі бацькам Аляксандра Кабанава, што іх сына перавозяць у Мінск. Пры гэтым супрацоўнікі ІЧУ і СІЗА-1 адмаўлялі яго прысутнасць там.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 24 чэрвеня 2020 г. скончылася фарміраванне участковых выбарчых камісій (УВК), якія з'яўляюцца важным элементам выбарчага працэсу і непасрэдна ажыццяўляюць арганізацыю галасавання і падлік галасоў. Усяго было створана 5 723 УВК, у іх склад увайшло 63 347 чалавек;

Адна з паштовак, дасланых на конкурс. Ілюстратарка Маргарыта ЦІхановіч Беларуская праваабарончая школа і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў ў межах ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці” абвесціла конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.

Затрыманне ўдзельніка "Ланцугу салідарнасці" ў Мінску 19 чэрвеня 2020 года. Фота " Радыё Свабода" Ініцыятыва па зборы сродкаў BY_Help запусціла Краўдфандынг у падтрымку тых, хто быў затрыманы і прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года. 

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч. У чацвер, 25 чэрвеня, стала вядома пра ўзбуджэнне чатырох новых крымінальных справаў у дачыненні да блогераў. Так, крымінальныя справы былі заведзеныя на адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга” Ігара Лосіка, слуцкага блогера Уладзіміра Няронскага, блогера ютуб-канал MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. Пры гэтым вядома, што Уладзімір Няронскі і Сяргей Пятрухін праходзяць па крымінальнай справе “Ціханоўскага”, у адносінах да іх узбуджаныя справы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх падазраюць у тым, што яны арганізавалі групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак падчас правядзення выбарчага пікета па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую 29 траўня ў Гродне. Акрамя гэтага, у дачыненні да блогера Уладзіміра Няронскага ўзбудзілі крымінальную справу за абразу ў ягоным роліку на ютуб-канале прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) – старшыні Слуцкага райвыканкаму. Што тычыцца Ігара Лосіка, то вядома толькі, што на яго таксама заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342, але пакуль невядома, у межах канкрэтна якой справы ён праходзіць і ў чым падазраецца. Тое ж тычыцца і блогера Уладзіміра Цыгановіча.