У Мінску 30 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі ў розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.

Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка, а таксама на прысуды абвінавачаных па справе Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанка і Віталя Мяцежа.

Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка.

Ігар Лосік. Фота: RFE/RL У сувязі з затрыманнем блогера і адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Беларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першагадзевятага і адзінаццатага чэрвеня 2020 году, прызналі Ігара Лосіка палітычным зняволеным.

Прадстаўнік "АтлантКонсалтСофт" Яўген Жамойдзін У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 29 чэрвеня адбыўся разгляд скаргі працоўнага калектыву ТАА "АтлантКонсалтСофт" на не ўключэнне сваіх пяці супрацоўнікаў ва ўчастковыя камісіі, утвораныя на паседжанні адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска 23 і 24 чэрвеня. Як адзначаюць праваабаронцы, працоўныя калектывы не часта абскарджваюць рашэнні па выбарах.

Ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Фота з сайта mspring.online Праваабаронца «Магілёўскай вясны» і журналіст Аляксандр Буракоў, адбыўшы 10 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання па палітычна матываванай справе, падаў шэраг скаргаў. І калі звароты ў пракуратуру сталі падобна перасоўванню макулатуры, то Камітэт дзяржкантролю прымусіў УУС Магілёўскага аблвыканкама адказваць па сутнасці. Пра гэта піша mspring.online.

Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org Палітык Мікола Статкевіч, які 30 чэрвеня павінен быў выйсьці на волю пасля 30 сутак арышту, «затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Падрыхтоўка ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), піша "Радыё Свабода". 

Пікет па збору подпісаў за Валерыя Цапкалу ў Віцебску 29 чэрвеня 2020 года ў 13.00 адбылося паседжанне Кастрычніцкай раённай г. Віцебска камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні былі абвешчаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах для збору подпісаў у падтрымку асобаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Уладзімір Цыгановіч У сувязі з затрыманнем у якасці падазраваных і абраннем меры стрымання 25 чэрвеня 2020 па частцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі. Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

Менавіта ў Светлагорскім раёне збор подпісаў за вылучэнне Валерыя Цапкалы кандыдатам на прэзідэнта адбываўся найбольш заўважна. Тут увесь тэрмін збору подпісаў працавалі пікеты за яго. Наведаў горад і сам прэтэндэнт асабіста. Але ў выніку ўсе подпісы, якія за яго сабралі ў Светлагорскім раёне, вырашана не ўлічваць. Як паведаміла доўгатэрміновая назіральніца пры Светлагорскай раённай выбарчай камісіі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алена Маслюкова, спачатку для праверкі раённая камісія адабрала 314 подпісаў. Як даклалі сябры камісіі на выніковым пасяджэнні 29 чэрвеня, 50 подпісаў з першапачаткова адабраных палічылі недакладнымі, што склала 15,98%. Тады адабралі яшчэ 15% ад здаденых – 236 подпісаў. У гэтай партыі нібыта знайшлі 53 недакладныя подпісы, або 15,04%.