Ілюстрацыйнае фота Пасля заканчэння збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі тэрытарыяльныя камісіі прыступаюць да працэдуры праверкі падпісных лістоў. Як стала вядома 22 чэрвеня, ЦВК не паведаміць, колькі подпісаў здалі прэтэндэнты ў кандыдаты, хаця раней Лідзія Ярмошын абяцала назваць лічбы.

Выпадковага мінака Арцёма Зімоўскага затрымалі і жорстка збілі ў Мінску ў ноч з 19 на 20 чэрвеня – спачатку супрацоўнікі ў цывільным, а затым і АМАП. Як распавяла "Вясне" дзяўчына Арцёма, Аляксандра Аляшкевіч, у гэтую ноч яны вырашылі разам прагуляцца па цэнтры горада. У 00.45 каля Беларускага дзяржаўнага цырка яны ўбачылі нейкую калатнечу:

Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ "Вясна". У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.

Фота: Настасся Уткіна, "Рэгіянальная газета" У дачыненні да ўдзельнікаў бойкі з супрацоўнікамі АМАПу ў Маладзечне ўзбуджаная крымінальная справа, піша TUT.BY. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 19 чэрвеня, падчас акцыі "ланцуг салідарнасці" ў горадзе Маладзечна.

У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці". У асноўным, іх судзяць па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень.  Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Група падтрымкі каля Ганцавічскага суда. Фота з сайта БАЖ Як паведамляе БАЖ, у панядзелак у Ганцавічах (Брэсцкая вобласць) пачынаюцца суды над журналістамі выдання "Ганцавіцкі час" Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым. У суботу падчас асвятлення акцыі ў горадзе іх затрымала міліцыя, збіла, а пазней абвінаваціла ў непадпарадкаванні супрацоўнікам.

Акцыя 19 чэрвеня. Фота AFP 22 чэрвеня ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі ў пятніцу 20 чэрвеня падчас стыхійных акцый "Ланцуг салідарнасці". "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень.

На пярэднім плане - Станіслаў, на заднім - Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку братоў Станіслава і Іллі Косцевых, асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Лідзія Ярмошына на паседжанні ЦВК 6 жніўня. У выбарах прэзідэнта Беларусі пасля этапу збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты працягваюць удзел сем чалавек, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 22 чэрвеня.