У Telegram-канале "Беларусь галаўнога мозгу" 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Паведамляецца, што ў кватэру аўтара „Беларусь галаўнога мозгу“ прыйшлі ўсяго 9 чалавек. З іх — 3 супрацоўніка міліцыі, два панятых. Быў прад'яўлены ордэр на вобшук, падпісаны пракурорам. У рамках якой справы праводзіцца вобшук — пакуль невядома. Па стане на 13:41, як паведамляе telegram-канале "Беларусь галаўнога мозгу", вобшук у кватэры Ігара Лосіка працягваецца. Праводзіць міліцыя з удзелам панятых. Жонка з дзіцём у пад'ездзе. Інфармацыі ніякай не даюць. Тэлефон Ігара Лосіка недасяжны.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.
Крыніца: У адміністратара telegram-канала "Беларусь галаўнога мозгу" праводзіцца вобшук Дапоўнена