- Катэгорыя: Вясна
"Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”, — гаворыцца ў адмысловай заяве Amnesty International.
- Катэгорыя: Вясна
29 чэрвеня 2020 года ў 13.00 адбылося паседжанне Кастрычніцкай раённай г. Віцебска камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні былі абвешчаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах для збору подпісаў у падтрымку асобаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак. Вынік разгляду прадказальны – скарга палітыка не задаволеная, а пастанова суду пакінутая ў сіле.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак. Вынік разгляду прадказальны – скарга палітыка не задаволеная, а пастанова суду пакінутая ў сіле.
- Катэгорыя: Вясна
У Лідзе працягваюць затрымліваць людзей, якія выказваюць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гомельская Вясна", доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка прысутнічаў на паседжанні Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта 29 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Не выдаваць Турэччыне 27-гадовага курда Хіджры Мамаша заклікала беларускія ўлады праваабарончая арганізацыя Human Constanta. Паводле яе, 24 чэрвеня Вярхоўны суд пастанавіў выдаць Мамаша Турэччыне. Рашэнне абскарджанню не падлягае. 1 ліпеня яго павінны адправіць на радзіму, піша "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Віцебска і Оршы, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі двойчы пераносілі паседжанні па ўстанаўленні вынікаў праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
29 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "ланцугоў салідарнасці" у Оршы і ў Навагрудку. У Гродна прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў палітвязняў Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову Цэнтральнага раёна г. Мінска аб прыцягненні Міраслава Мацкевіча да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і адправіў справу на новы разгляд. Суддзя Іван Касцян аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў) за тое, што Міраслаў Мацкевіч 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні. Аднак суд над Міраславам Мацкевічам быў праведзены без яго. Нагадаем, 6 траўня каля гандлёвага цэнтра MILE на Даўгінаўскім тракце супрацоўнікі АМАПу і міліцыі ў цывільным жорстка затрымалі каля 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. На кожнага склалі па два пратаколы па арт. 23. 34 КаАП і 23.4 КаАП.