- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёну горада Гродна 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма чалавекамі. Усіх судзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за інцыдзент, які здарыўся 29 траўня, калі прыязджаў Сяргей Ціханоўскі. Як сказана пратаколе, складзеным на Яўгена Клімука, той “з хуліганскіх памкненняў перашкаджаў праезду службовага транспарту, атаксама намагаўся справакаваць штурханіну”. Сведкамі па яго справе выступілі міліцыянт Арцём Пішчык і амапавец Аляксандр Палуэктаў. Арцём Пішчык не змог пацвердзіць, што Клімук нешта крычаў ці ўдзельнічаў у штурханіне.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" інфармуюць, што ўчастковыя камісіі па Ленінскім і Кастрычніцкім раёне Гародні сфармаваныя па звыкламу ранейшаму сцэнару.
- Катэгорыя: Вясна
У 15 гадзін 24 чэрвеня прайшоў суд над доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірынай Траццяковай. Нагадаем, яе затрымалі ўвечары 21 чэрвеня на выхадзе з дому, адвезлі ў РАУС, дзе склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра свабоду меркаванняў і іх выказвання ва ўмовах выбарчай кампаніі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірыну Траццякову з Віцебску не дапусцілі на пасяджэнне Адміністрацыі Першамайскага раёна горада па ўтварэнні ўчастковых камісій.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за 70 тысяч подпісаў прынялі раённыя выбарчыя камісіі ў Мазыры, Светлагорску, Рэчыцы і Калінкавічах ад ініцыятыўных групаў. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядаюць пра вынікі прайшоўшых паседжанняў камісіяў, на якіх пачалася праверка подпісаў. Найбольш цікавыя сітуацыі з подпісамі адбываліся ў Светлагорску. Тут на пачатку пасяджэння не акрэдытавалі пры камісіі ў якасці назіральніцы мясцовую экаактывістку Ганну Сомаву, за вылучэнне якой падпісаліся мясцовыя жыхары. Камісіі не спадабалася, што назва горада, у якім жывуць гэтыя людзі, была ўнесеная ў падпісны ліст за вылучэнне яе назіральніцай друкаваным спосабам. Акрэдытаванай жа назіральніцы ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пагражалі пазбаўленнем акрэдытацыі, калі яна будзе абараняць іншых назіральнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея НДА Беларусі, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Арт Сядзіба і Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашаюць на анлайн-канферэнцыю пра грамадскі сектар “НГО внутряшка”.
- Катэгорыя: Вясна
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў заяву, у якой выказвае рашучы пратэст дзеянням беларускіх уладаў падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у другой палове дня да мінчука Уладзіслава Вавілава прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алега Мацкевіч не пусцілі 23 чэрвеня на паседжанне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту па ўтварэнні ўчастковых камісій па выбарах прэзідэнта. Прычыну адмовы ў райвыканкаме растлумачылі тым, што аб сваім намеры прысутнічаць на паседжанні ў якасці назіральніка трэба было папярэджваць загадзя.