- Катэгорыя: Вясна
Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алега Мацкевіч не пусцілі 23 чэрвеня на паседжанне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту па ўтварэнні ўчастковых камісій па выбарах прэзідэнта. Прычыну адмовы ў райвыканкаме растлумачылі тым, што аб сваім намеры прысутнічаць на паседжанні ў якасці назіральніка трэба было папярэджваць раней.
- Катэгорыя: Вясна
Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць выкананне прававых абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Пасяджэнні раённых камісій Гарадзеншчыны па праверцы подпісаў адрозніваюцца ад ранейшых кампаній 2006 – 2015 гадоў у горшы бок, адзначаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Справа ў тым, што дадзеныя па здадзеных падпісных лістах з колькасцю подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты ў гэтую выбарчую кампанію агучылі далёка не ўсе камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля акцый салідарнасці з затрыманымі ў межах крымінальных справаў Віктарам і Эдуардам Бабарыкам, Сяргеем Ціханоўскім і яго паплечнікамі, пачынаючы з 21 чэрвеня ў розных гарад краіны праходзяць суды над удзельнікамі гэтых акцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе mspring.online, 23 чэрвеня кандыдата эканамічных навук, сябра руху «За Свабоду» Пятра Мігурскага выклікалі ў Шклоўскі РАУС. Падставай стаў акт ад імя старшыні Аляксея Дзядкова і сакратара Таццяны Браун Шклоўскай раённай выбарчай камісіі. У міліцыі Мігурскага пратрымалі больш за тры гадзіны. На яго склалі пратакол за "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" каля скульптурнай кампазіцыі "Шклоўскі агурок" побач з мясцовым Домам культуры.
"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску
- Катэгорыя: Вясна
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Мінску затрыманняў не было.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння стала вядома, што з-за ціску ўладаў зачыняецца крама нацыянальнай адзення symbal.by. Людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць чаргу ў краму, якая проста моўчкі стаяла.
- Катэгорыя: Вясна
У друкаванай версіі газеты “Гомельская праўда” 23 чэрвеня выйшаў артыкул пад назвай “Актыўна ставілі подпісы”, у якім распавядаецца, як праходзіў збор подпісаў за вылучэненне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі 19 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас пікетаў салідарнасьці па ўсёй Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Некаторыя расказваюць пра жорсткае абыходжаньне і збіццё. Радые Свабода зрабіла разбор дзвюх гісторыі затрымання разам з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам. Допіс пра затрыманьне 19 чэрвеня Андрэя Лелікава ў фэйсбуку прачыталі ўжо некалькі тысяч чалавек, а камэнтароў пакінулі больш за 500.