- Катэгорыя: Вясна
Панядзелак 29 чэрвеня ў Мінску зноў пачынаецца з судоў над удзельнікаў "ланцуга салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі з розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня разглядае апеляцыйную скаргу жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады або актыўны ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справа тычыцца падзей у Гродне 29 траўня, калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў "ланцуга салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі. Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін поле затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
- Катэгорыя: Вясна
Пасяджэнне Бярозаўскага райвыканкаму па фармаванню ўчастковых выбарчых камісіяў 24 чэрвеня адбылося у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання коронавірусной інфекцыі ў закрытым рэжыме — пры адсутнасці прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзянаў, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад УВК, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асобаў —— вялася анлайн-трансляцыя.
- Катэгорыя: Вясна
Раённыя газеты Гарадзенскай вобласці ў час выбарчай кампаніі вядуць адкрытую і сістэмную кампанію агітацыі за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Да такой высновы прыйшлі назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якія прааналізавалі асноўныя раёнкі. Прыкладам на старонках “Астравецкай праўды” цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіла наўпрост расхвальвае “искренность, харизматичность, умение убеждать и вести за собой людей” Аляксандра Лукашэнкі. Размешчаны гэты матэрыял у рубрыцы "Выборы-2020".
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу 26 чэрвеня ў розных гарадах краіны адбыліся новыя затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і удзельнікаў акцый "Ланцуг салідарнасці". Таксама быў затрыманы мужчына, які тэлефанаваў у РУУС Мінска з пытаннем, як прайсці па горадзе, каб не быць затрыманым АМАПам.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст і журналіст Аляксандр Грэчышнікаў 22 чэрвеня вызваліўся з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і даведаўся пра Зноў распачатую на яго крымінальную справу. Ён распавёў «Вясне» пра тое, што яму давялося перажыць у ЦІП, а таксама пра тое, як гэта — калі судовае пасяджэнне праходзіць праз стаўшы папулярны ў апошні час фармат Skype-канферэнцыі. 8 чэрвеня Аляксандру Грэчышнікаву прысудзілі 15 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за знаходжанне на адным з пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у Мінску. Падчас адбыцця арышту ў ЦІП над ім 16 чэрвеня праз Skype правялі яшчэ адно судовае пасяджэнне, у выніку якога прысудзілі яшчэ 15 сутак па тых жа абставінах. Меркавалася, што 30-сутачны арышт Грэчнікаў будзе адбываць адразу ж (як гэта часта бывае ў падобных сітуацыях), аднак па заканчэнні тэрміну першага арышту (22 чэрвеня) яго адпусцілі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў заканадаўства на прадмет аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства пры захворванні каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі.