У Наваполацку, Віцебску, Мінску 25 чэрвеня працягваюцца суды і затрыманні. Прайшло судовае паседжанне над Яўгенам Вольскім, каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку. Рашэннем суда ён атрымаў 15 сутак з адтэрміноўкай у 5 дзён на абскарджанне.
Наваполацк
Усяго на Вільскага складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў. Для складання трох з іх міліцыя затрымлівала Вільскага 15 чэрвеня.
Віцебск
25 чэрвеня павінна адбыцца судовае паседжанне над актывістам "Краіна для жыцця" Аляксандрам Мацеюком па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню або распараджэнню службовай асобы). Раней, 22 чэрвеня яго ўжо асудзілі паводле арт 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на 35 базавых адзінак (945 рублёў).
Як паведамляе тэлеграм-канал "рэпрэсіі ў Беларусі", затрыман актывіст Аляксандр Якушкоў. Ён знаходзіцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна. Прычына затрымання высвятляецца.
Мінск
Як паведаміў Мікалай Статкевіч, прыкладна ў 14.10 прама з уласнай кватэры невядомымі людзьмі ў цывільным быў затрыманы актывіст «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш. Пры гэтым яго амаль без адзення цягнулі з кватэры па прыступках. Цялесныя пашкоджанні атрымалі і яго бацькі, якія сталі сведкамі затрымання.
Таксама пасля ператрусу затрыманы адзін з адміністратараў тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу" Ігар Лосік.