Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Cуд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня вынес прысуд 53-гадоваму Мікалаю Дзенісевіча за падзеі 18 кастрычніка мінулага года ў Мінску на "Партызанскім маршы". Мужчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Мікалая абвінавацілі ў закідванні камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Гэтыя дзеянні мужчыны кваліфікавалі як пагрозы прымянення гвалту да сілавікоў і пашкоджанне маёмасці на 5 728 беларускіх рублёў. Пацярпелымі па справе выступалі 13 супрацоўнікаў "Алмазу", але на судзе былі дапытаныя толькі трое з іх – у балаклавах і са змененымі прозвішчамі. Дзенісевіч на судзе віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак патлумачыў, што ён зрабіў два сімвалічныя кідкі ў бусы з сілавікамі, якія з'язджалі, каб "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў". У выніку суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў мужчыну да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашвала памочніца пракурора Валерыя Таратынка. "Вясна" назірала за судом і распавядае абставіны гэтай справы. Мікалая Дзенісевіча затрымалі 23 кастрычніка на 72 гадзіны. Пасля заканчэння тэрміну яго адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Але 21 красавіка мужчыну зноў затрымалі і заключылі пад варту.

Палітзняволены праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка ўтрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 ужо пяць месяцаў. Папярэдняе следства па ягонай справе скончанае – цяпер ён знаёміцца з 77-томнымі матэрыяламі справы. Леанід распавёў з СІЗА калегам, што яму канкрэтна ставіцца ў віну па частках 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), і каментуе абвінавачванні следства ў адносінах да сябе. "Працягваю знаёміцца з матэрыяламі справы, новага для сябе нічога не выявіў, усе сказалі праўду, як усё на самай справе і адбывалася. Памочніцы мае [Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка] таксама нічога не прыупрыгожылі, усё як ёсць. Яны абодва таксама абвінавачаныя. Адна [Таццяна Ласіца] тут, дзе і я, другая [Марыя Тарасенка] – на падпісцы. Абедзве па другой частцы ідуць [ч.2 арт. 342 КК]", – піша праваабаронца.

Зала Савета па правах чалавека. Фота: un.org 21 чэрвеня ў Жэневе распачалася 47-ая сесія Савета па правах чалавека ААН, якая працягнецца да 9 ліпеня.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота На працягу 21-22 чэрвеня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за  мірнае выказванне свайго меркавання. Людзей затрымлівалі дома і на працы, каля суда і па дарозе дадому, пасля чаго прызначалі суткі і вялікія штрафы.

Ілюстрацыйнае фота У судзе Мінскага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць жыхара аграгарадка Замасточча Сяргея Міселі, абвінавачанага паводле ч. 1 артыкула 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы). Да суда Сяргей працаваў мэнэджэрам па продажах, ён жанаты, выхоўвае дзяцей трох і шасці гадоў.

Віктар Бабарыка. Фота: "Наша Ніва" На выязным пасяджэнні Вярхоўнага суда ў судзе Маскоўскага раёна 22 чэрвеня пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму для палітзняволенага экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (частка 3 артыкула 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (частка 2 артыкулы 235 КК), піша телеграм-канал Людмілы Гладкай. Віктар Бабарыка не прызнае віны ні па адным эпізодзе, які яму інкрымінуецца. Судовае следства доўжылася пяць месяцаў.

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 22 чэрвеня за абразу камандзіра АМАПа Мінска Дзмітрыя Балабы па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса да 1,5 года "хіміі" асудзілі 36-гадовага Вадзіма Ермаловіча. Мужчына знаходзіўся пад вартай з 14 красавіка ў віцебскім СІЗА-2 пасля затрымання на літоўскай мяжы. Справу разглядала суддзя Наталля Карабліна, абвінавачванне падтрымліваў пракурор Філімонаў. Пацярпелы Балаба на суд не з'явіўся, следчых дзеянняў з ім не вялося. Але ён дыстанцыйна заявіў патрабаванне аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, якія бацькі абвінавачанага выплацілі падчас суда. На першы суд Вадзіма Ермаловіча заводзілі ў залу ў так званай позе "белы лебедзь": тулава сагнута, рукі ў кайданках ззаду і ўверсе. Пасля двух месяцаў пад вартай мужчыну вызвалілі ў залі суда. "Вясна" распавядае пра суд над віцяблянінам. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў каментар ў Telegram. Крымінальную справу на Ермаловіча завялі ў яго Дзень народзінаў – 13 красавіка. Абразлівы каментар, згодна з пастановай аб распачынанні крымінальнай справы, Вадзім Ермаловіч размясціў "рэалізуючы намер на абразу прадстаўніка ўлады-камандзіра АМАП ГУУС Менгарвыканкама палкоўніка міліцыі Балабы, з мэтай прынізіць яго гонар і годнасць у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, кіруючыся нізкімі намерамі, якія выказаліся ў жаданні паказаць Балабу ва зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці, з выкарыстаннем неўстаноўленай прылады з доступам у інтэрнэт". Як сцвярджаецца, паведамленне ў чаце было размешчана 24 снежня 2020 года.

Камера і арыштаваны. Ілюстрацыя з сацыяльных сетак 8 чэрвеня 2021 года быў апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 года "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", якім унесеныя змены ў Крымінальны кодэкс. Праз дзесяць дзён пасля апублікавання ён часткова ўступіў у сілу, і цяпер у Беларусі з'явіліся не толькі нормы аб увядзенні і ўзмацненні адказнасці за рознага роду пратэстныя паводзіны, але і новыя правілы заліку тэрмінаў утрымання пад вартай.