У судзе Фрунзенскага раёна Мінска за падзеі 18 кастрычніка мінулага года ў Мінску на "Партызанскім маршы" судзяць 53-гадовага Мікалая Дзянісевіча. Мужчыну абвінавачваюць па трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзянісевічу інкрымінуецца закідванне камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Гэтыя дзеянні мужчыны кваліфікавалі як пагрозы прымянення гвалту да сілавікоў і пашкоджанне маёмасці на 5 728 беларускіх рублёў. Пацярпелымі па справе выступаюць 13 супрацоўнікаў "Алмазу", двое з якіх прыйшлі на суд у балаклавах. Дзянісевіч на судзе віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак патлумачыў, што ён зрабіў два сімвалічныя кідкі ў бусы з сілавікамі, якія з'язджалі, каб "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў". Справу разглядае суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Валерыя Таратынка. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы. Мікалая Дзянісевіча адразу затрымалі 23 кастрычніка на 72 гадзіны. Пасля заканчэння тэрміну яго адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Але 21 красавіка мужчыну зноў затрымалі і заключылі пад варту.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Аляксандра Савосціна, якога прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч, бок абвінавачання падтрымала пракурор Кунцэвіч. Перад абвяшчэннем прысуда пракурора змянілі. Савосцін вызвалены ў залі суда. Пазоў Мінсктранса на 21 тысячу 831 рубель 69 капеек вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выявілася ў «псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз». Пацярпелы паведаміў, што пасля падзей жніўня 2020 года знаходзіўся ў неспакойным стане, бо на яго нумар тэлефона прыходзілі абразы і пагрозы; ён памяняў нумар тэлефона, "аднак яго не пакідала пачуццё страху за сваё жыццё і здароўе, а таксама яго блізкіх". Ён сцвярджаў, што 17 верасня ён каля крамы сустрэў былога калегу Параскевіча, з якім падтрымліваў добрыя адносіны, але той насцярожыў яго, задаўшы двойчы пытанне "Ты яшчэ жывы?", перапытаў аб месцы працы і, у чым ён упэўнены, перадаў гэтыя звесткі Добышу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Людміла Казак. Фота tut.by Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак і яе прадстаўнік Віктар Марціновіч абскардзілі рашэнне аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу ў Мінскі гарадскі суд пасля таго, як суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў у задаволенні скаргі. Разгляд скаргі адбудзецца 17 чэрвеня а 14:00 у Мінгарсудзе. Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі Людмілы Казак на падставе рашэння суда Кастрычніцкага раёна Мінска пасля таго, як яе скралі невядомыя ў цэнтры горада і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць і дакументаваць гісторыі катаванняў і збіцця, якія зараз актыўна выкарыстоўваюць супрацоўнікі Фрунзенскага РУУСа Мінска ў дачыненні да беларусаў за іх грамадска-палітычную актыўнасць. Як распавядаюць пацярпелыя, шляхам катаванняў і збіцця ў іх выбіваюць неабходныя адказы на пытанні наконт "дэструктыўных" тэлеграм-каналаў. Праваабаронцам распавядаюць пра ўсё новыя і новыя "метады працы", якія выкарыстоўваюцца ў РУУСе Фрунзенскага раёна: удушэнне шнуркамі, і збіццё ў баксёрскіх пальчатках, паяльнік і электрашокер. На гэты раз хлопец, які сутыкнуўся з жорсткасцю ў Фрунзенскім РУУСе, распавёў "Вясне назірае" пра новыя спосабы катаванняў, а таксама пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і сваіх сукамернікаў.  

Заява Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Як нам стала вядома з публікацый СМІ і паведамленняў родных, на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука, які адбыае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 г. Магілева, з боку адміністрацыі гэтай установы ажыцяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару.

14 і 15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у дачыненні да трэцяй «партыі» абвінавачаных. Гэта ўжо дзясятае і адзінаццатае па ліку пасяджэнні. Допыт сведак і прагляд рэчыўных матэрыялаў справы, якія складаюцца відэа з канфіскаваных мабільных тэлефонаў  як дзяржабвінавачанне спрабуе даказаць вінаватасць 12-ці чалавек?

Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна. У Гомельскім абласным судзе 15 чэрвеня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці).

Пасля разгляду апеляцыі ў Гарадзенскім абласным судзе. Фота: Рамана Юргеля. Гарадзенскі абласны суд 15 чэрвеня разглядзеў апеляцыйныя скаргі чатырох абвінавачаных гарадзенцаў - братоў Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх і сясцёр Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд Ленінскага суда Гародні ад 10 сакавіка.