- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з кватэр, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Ад жніўня 2020 года да сённяшняга дня Беларусь спазнала невядомы да гэтуль маштаб катаванняў і здзекаў з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзянаў. Растрэльванне светла-шумавымі гранатамі, гумовымі кулямі, збіццё дручкамі, кулакамі і нагамі ў першыя дні пасля выбараў прэзідэнта, цяперашняе стварэнне невыносных умоваў утрымання ў ЦІП і ІЧУ па ўсёй краіне: перапоўненнасць камер, заліванне хлоркай, адбіранне пасцельных прыналежнасцяў, пазбаўленне прагулак, харчовых перадач і душа. Катаванні працягваюцца кожны дзень, а ўлады не прадпрымаюць ні адзінага крока для іх спынення і прыцягнення вінаватых да адказнасці. У Міжнародный дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў вядомыя праваабаронцы з трох арганізацый дзеляцца сваімі меркаванямі пра тыя выпрабаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы, і што варта зрабіць для пераадолення катаванняў у краіне.
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў механізмы ААН па барацьбе з катаваннямі* аднагалосна перасцераглі аб тым, што пандэмія COVID-19 вядзе да росту колькасці выпадкаў катаванняў і неналежнага абыходжання ва ўсім свеце, а ахвяры катаванняў схільныя да асабліва высокай рызыкі заражэння гэтым смяротным вірусам па прычыне свайго ўразлівага становішча. Гэта адзначаецца ў адпаведнай заяве, размешчанай на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.
- Катэгорыя: Вясна
26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1997 годзе і штогод праводзіцца з мэтай выкаранення ўсіх відаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.
- Катэгорыя: Вясна
У Савецкім раённым судзе працягваецца працэс па "справе студэнтаў", піша Радыё Свабода. На пасяджэнні 25 чэрвеня праглядалі відэа і слухалі запісы размоў студэнтаў па тэлефонах ды праз інтэрнэт, запісаныя КДБ. А першыя дзве гадзіны праглядалі відэа акцый, якія летась праходзілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
- Катэгорыя: Вясна
21 чэрвеня 2021 года калегі праваабаронцы Марыі Рабковай даведаліся пра тое, што ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы па прычыне расследавання па яе крымінальнай справе, якое працягваецца. З улікам падаўжэння, тэрмін утрымання Марыі Рабковай пад вартай скончыцца 17 верасня 2021 года, да гэтага моманту яна правядзе ў зняволенні роўна год за сваю мірную праваабарончую дзейнасць. Пра гэта адзначаецца ў заяве, апублікаванай на сайце Front Line Defenders.
- Катэгорыя: Вясна
25 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна пачаў разглядаць справу 26-гадовай Ганны Важнік, якую абвінавацілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Алена Жывіца, бок абвінавачання падтрымлівае пракурор Заварзін. Абвінавачаную абараняе адвакат Андрэй Доўнар.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускага праваабарончага супольнасці Мінск, 25 чэрвеня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным рэпрэсіўным інструментам сёння з’яўляецца пераслед грамадзянаў за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў (арт. 368, 369, 391 КК). “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24 чэрвеня на першым адкрытым судовым пасяджэнні разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да карэспандэнта "Першага рэгіёну" Сяргея Гардзіевіча.