З траўня 2020 года ўрад Аляксандра Лукашэнкі, дэ-факта прэзідэнта Беларусі, узмацніў рэпрэсіі з мэтай падаўлення дэмакратычнага руху ў краіне. Новы сайт, запушчаны сёння Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH), адсочвае, збірае і прадстаўляе падрабязную інфармацыю аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, у тым ліку аб палітычных зняволеных, парушэннях правоў уразлівых груп насельніцтва і намаганнях па прыцягненні да адказнасці за злачынствы рэжыму.

Ілюстрацыйнае фота Кожны дзень у Беларусі праходзяць суды па палітычна матываваных адміністрацыйных справах, дзе людзей прыцягваюць да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і выкарыстанне пратэстнай сімволікі. Бел-чырвона-белыя сцягі, сняжынкі і нават лісты белай паперы на вокнах кватэр расцэньваюцца ўладамі як пікетаванне, а суды за такія ўчынкі выносяць суткі і велізарныя штрафы, нягледзячы на супярэчлівасць доказаў і ілжэсведчанне супрацоўнікаў міліцыі. Але сярод мноства рэпрэсіўных рашэнняў часам сустракаюцца адміністрацыйныя справы, якія скончыліся справядліва для грамадзян. "Вясна" прыводзіць шэсць такіх гісторый. У мэтах бяспекі ўсе імёны герояў змененыя. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з кватэр, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Анатоль Бокун. Фота з @stachkom Лідэр стачкама «Беларуськалія» з Салігорску Анатоль Бокун правёў пад адміністрацыйным арыштам 45 сутак запар. Ен і раней неаднаразова арыштоўваўся за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, атрымліваў і 15, і 25 сутак.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 24 чэрвеня 2021 г.

Ілюстрацыйнае фота 24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну г.Мінска вынеслі прысуд Аляксею Спірыдонаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда: ён знаходзіўся ў СІЗА з 16 красавіка 2021 года. 

Больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўла Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

24 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе працягнулася пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці па арт. 130 Крымінальнага кодэкса.  Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Юрый Мохараў.

22 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі. Для астатніх фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» абвінавачанне таксама запатрабавала абвінаваўчы прысуд, але менш строгае пакаранне. Нагадаем, што Віктар Бабарыка – адзіны фігурант гэтай справы, які не прызнаў віны і заявіў аб палітычным матыве пераследу яго як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты і яго сына Эдуарда. На выязным пасяджэнні Вярхоўнага суда ў судзе Маскоўскага раёна 22 чэрвеня пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму для палітзняволенага экс-банкіра Віктара Бабарыкі.