- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў трэці раз арыштавалі былога міліцыянта Ягора Емяльянава, які адмовіўся ў жніўні ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў у Наваполацку і звольніўся з міліцыі. Агулам на "сутках" ён правядзе 40 дзён. 20 траўня супрацоўнікі міліцыі прышлі па Ягора на яго новае працоўнае месца — у сталічны фітнэс-цэнтр. За тыдзень да затрымання Ягор даў інтэрв'ю TRIBUNA.BY, а 19 траўня на "Белсаце" выйшаў відэаматэрыял пра сілавікоў, у якім Ягор таксама прыняў удзел. Першыя два суды, дзе мужчыну асудзілі на 15 сутак двойчы, адбыліся з розніцай у трое сутак. На судзе стала вядома, што яго змясцілі ў карцар. У гэтую суботу Ягора павінны былі вызваліць пасля 30-сутачнага арышту, але яго перазатрымалі. Па пратаколе, калі Емяльянава вывезлі з ІЧУ ў Савецкае РУУС, то там ён "аказаў непадпарадкаванне, не хацеў выходзіць з машыны, хапаўся рукамі". Распавядаем пра суды і пераслед былога міліцыянта. Ягора Емяльянава асудзілі двойчы 21 і 24 траўня на 15 сутак. "Вясна" назірае" падрабязна распавядала пра гэтыя суды. Ягора затрымалі 20 траўня, а на наступны дзень прайшоў першы суд над ім у судзе Савецкага раёна. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла, але пасля заканчэння працоўнага дня — у 18:10.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 21 чэрвеня з апошнім словам выступіў абвінавачаны – вакаліст гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў. Пался перапынку суд вынес рашэнне. Пра гэта піша “Палеская Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Публікуем вядомыя факты палітычнага пераследу за 19-21 чэрвеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што тэрмін утрымання пад вартай палітзняволенай Марфы Рабковай працягнуты яшчэ на тры месяцы — да 17 верасня. Такім чынам, да гэтага часу яна правядзе ў зняволенні ўжо год.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага, асуджанага да трох гадоў пазбаўлення волі, у папраўчай калоніі №15 на Магілёўшчыне пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня. Пра гэта "Вясне" паведаміла ягоная жонка Марына. Прычына дысцыплінарнага спагнання — невядомая, але жонка мяркуе, што гэта звязана з тым, што Уладзімір асуджаны па "палітычнай" справе. Як распавяла Марына, яна дазналася пра забарону на перадачы 16 чэрвеня, калі ўжо прыехала з 50-грамовай перадачай у Вейна, дзе знаходзіцца калонія №15. На наступны дзень прыйшоў ліст ад Уладзіміра, дзе ён сам і паведаміў гэта.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна 18 чэрвеня скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Максіма Ялканава, якога абвінавацілі ў арганізацыі ў Гомелі і Рэчыцы групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з адкрытым непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта піша "Палесская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
На працягу тыдня - з 14 па 18 чэрвеня - ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання. Людзей затрымлівалі дома і ва ўніверсітэце, каля суда і па дарозе дадому, пасля чаго прызначалі суткі і штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Публікуем вядомыя факты палітычнага пераследу за 17 і 18 чэрвеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: