Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю Беларусі 21vek.bу паведамілі аб раптоўным візіце сілавікоў. Адбываецца ператрус, у людзей забралі тэлефоны, піша "Радыё Свабода".
У офісе онлайн-гіпермаркету расказалі парталу Onliner, што перакрытыя некалькі паверхаў. Многія кантакты перасталі выходзіць на сувязь. Паводле папярэдніх звестак, затрыманы адзін з сузаснавальнікаў інтэрнэт-крамы Павал Матусевіч.
Заснавальнік інтэрнэт-крамы 21vek.bу Сяргей Вайніловіч таксама можа быць затрыманы. Як паведамілі Onliner, яго забралі з загараднага дома.
Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама «21 век»).
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Сілавікі прыйшлі ў інтэрнэт-краму 21vek.by. Хроніка пераследу 22 чэрвеня Дапоўнена