- Катэгорыя: Вясна
На два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") асудзілі жыхарку Гродна Таццяну Кашко. Такі прысуд агучыла суддзя суда Ленінскага раёна горада Гродна Алена Пятрова 29 чэрвеня ў другой палове дня. А ў першай прайшлі спрэчкі бакоў і выступ эксперткі, якая рабіла экспертызу беларускамоўнага каментара ў адрас прапаршчыка міліцыі Стасюкевіча — за гэта Таццяну Кашко і прызналі вінаватай, а Стасюкевіча — пацярпелым. Яму ж, паводле прысуду, Таццяна павінна выплаціць 2 000 беларускіх рублёў маральнай кампенсацыі. "Вясна" распавядае пра тое, як прайшоў вырашальны дзень па гэтай крымінальнай справе. Нагадаем, першае судовае пасяджэнне над Таццянай Кашко прайшло 22 чэрвеня. Там Таццяна запатрабавала весці працэс на беларускай мове — але суддзя яе праігнаравала і працягнула разглядаць справу на рускай. Таццяну абвінавачвалі ў тым, што яна ў тэлеграм-канале "Гродна 97%" назвала Стасюкевіча "адмарожанай мардай". Гэта кваліфікавалі як Абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага Кодэксу РБ). Аб тым, як гэта было, "Вясна" распавядала тут:
- Катэгорыя: Вясна
У магілёўскай калоніі №15 не спыняецца ціск на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука — фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў". Акрамя новай крымінальнай справы за парушэнне рэжыму па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса, Арцёма з 8 чэрвеня ўтрымліваюць у ШІЗА. Сёння стала вядома, што пасля пракурорскай праверкі па фактам апублічвання інфармацыі пра тое, што мужчына праглынуў металічныя прадметы, каб яго перасталі катаваць, мужчыну асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка. Таксама Арцёму не аказалі ніякай медычнай дапамогі пасля таго, як ён праглынуў чатыры металічных прадметы (болт, гайку, пласцінку і кручок). Яму зрабілі толькі флюраграфію. Пра катаванні і ціск на мужа праваабаронцам распавяла ягоная жонка Вольга. Нагадаем, напачатку чэрвеня стала вядома, што Арцём Анішчук праглынуў металічныя прадметы, каб адміністрацыя калоніі спыніла яго катаваць і здзеквацца над ім. На гэта адрэагавала пракуратура. З пракурорскай праверкай у пенітэнцыярную ўстанову прыехаў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання. Пасля ягонага візіту ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры былі апублікаваныя яго вынікі:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёну Мінску ўжо амаль месяц ідзе судовае разбіральніцтва па масавай крымінальнай справе, якая вырасла з телеграм-чата "радыкальнай накіраванасці". 11 чалавек затрымалі ў канцы верасня, жорстка збілі і прад'явілі абвінавачванні па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:ч. 2 арт. 293, ч. 3 арт. 218, ч. 2 арт. 295. На лаве падсудных — у тым ліку, палітвязні Юрый Бялько, Сяргей Плоніс, Аляксандр Рэзнік, Расціслаў Стэфановіч, Павел Нядбайла, Яўген Прапольскі, Дзмітрый Ластоўскі, Арцём Касакоўскі. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка. Суд праходзіць фактычна ў закрытым рэжыме, туды не пускаюць нават усіх сваякоў. Адзіным абвінавачаным па справе, які знаходзяцца на волі, з'яўляецца 22-гадовы Давід Слашчаў. 21 чэрвеня яго абвясцілі ў вышук, бо ён не з'яўляўся на паседжанні. Яго справу вылучылі ў асобную. Пазней стала вядома, што Давід Слашчаў з'ехаў ад пераследу ў іншую краіну. Цяпер Давід распавёў "Вясне" аб гэтай крымінальнай справе, аб збіцці і ціску, якому падвергнуліся яго фігуранты і пра тое, што асабіста яму давялося перажыць падчас следства.
- Катэгорыя: Вясна
20-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава з Самары затрымалі беларускія сілавікі 5 траўня ў Мінску. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1, пра якое ён распавядае як пра месца з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Маці Ягора Юлія працягвае змагацца за вызваленне сына і звярнулася ўжо ў шматлікія органы. Нядаўна яна папрасіла Следчы камітэт змяніць меру стрымання сына з заключэння пад варту на хатні арышт. Юлія напісала заяву на імя начальніка упраўлення Следчага камітэта на перавод сына пад хатні арышт. Нагадаем, 25 чэрвеня стала вядома, што палітзняволеную расіянку Соф'ю Сапегу перавялі пад хатні арышт. Нядаўна Ягор распавядаў, што да яго прыходзіць расійскі консул і "дапамагае, чым можа".
- Катэгорыя: Вясна
У 2020 годзе Рабочая група разработала індэкс і правяла першы пілотны замер у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і утрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, працуючых у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў. Па выніках пілотнага вымярэння Працоўная група правяла серыю абмеркаванняў з мэтай удакладнення параметраў індэкса і забеспячэння больш комплекснага падыходу ў ацэнцы сітуацыі ў краіне. У выніку, у метадалогію Індэкса былі ўнесены шэраг змяненняў - удакладненыя і дададзеныя паказчыкі, збалансаваныя крытэрыі, якія адлюстроўваюць як нарматыўнае рэгуляванне, так і правапрымяняльную практыку. Акрамя таго, дададзены новы раздзел з ацэнкамі эфектыўнасці расследавання праз апытанні экспертаў у гэтай сферы (адвакатаў, пракурораў, суддзяў, следчых, праваабаронцаў).
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. Па дадзеных следства, днём 23 жніўня 2020 года Мікалай Дзядок прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, падчас якога, "усведамляючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ён разам з неўстаноўленымі асобамі парушаў грамадскі спакой і блакаваў руху транспарту".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 28 – 29 чэрвеня адбываюцца затрыманні, ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
- Катэгорыя: Вясна
Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Муравейкі, 1989 года нараджэння, за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 28 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксандра Бабкіна, якога абвінавацілі у абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 КК).