- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 28 чэрвеня зноў аднавіўся судовы працэс у дачыненні да трох гарадзенак — 58-гадовай Алы і 32-гадовай Галіны Гарацкевіч (маці і дочкі), а таксама 32-гадовай Ганны Мароз (якая мае двух непаўнагадовых дзяцей). Працэс над імі пачынаўся 6 траўня, а таксама 14 чэрвеня, але быў перанесены праз сур'ёзную хваробу Алы Гарацкевіч — у жанчыны анкалогія. Менавіта таму яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе — астатнія абвінавачаныя пад вартай, у залу суда іх дастаўляюць пад канвоем. Судовае пасяджэнне 28 чэрвеня пачаў новы суддзя — Максім Галубовіч, ужо трэці па гэтай справе (раней суддзямі былі Дзмітрый Кедаль, а затым Віталь Лабоцкі). Дзяржабвінаваўцам выступае той жа Сяргей Петрашка. На судовым паседжанні 28 чэрвеня стала вядома, у якіх дзеяннях абвінавачваюць трох жанчын. Судзяць іх за падзеі 6 верасня 2020 года, калі, як піша "Гарадзенская Вясна", праходзіла мірная дэманстрацыя, але сілавікі распылялі газ і брутальна збівалі пратэстоўцаў. У гэты дзень, паводле абвінавачвання, Ала і Галіна Гарацкевіч, а таксама Ганна Мароз дзейнічалі паміж сабой "па папярэдняй змове" і парушалі грамадскі парадак.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобінскага раёна 28 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы непаўнагадовага Данііла Калеснікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 25 чэрвеня бацька палітвязня журналіста Рамана Пратасевіча Дзмітрый паведаміў, што яго сын і яго дзяўчына Соф'я Сапега былі пераведзеныя пад хатні арышт. Дзмітрый Пратасевіч таксама адзначыў, што ні яго, ні яго жонку пакуль не дапускалі да пары. Следчы камітэт Беларусі пазней абвясціў, што Раман і Сафія заключылі дасудовае пагадненне са следствам, а таму было прынята рашэнне змяніць ім меру стрымання. Гэтую сітуацыю пракаментавала дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс. "Знаходзячыся пад хатнім арыштам, Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега застаюцца незаконна затрыманымі ўрадам Аляксандра Лукашэнкі. Яны былі незаконна арыштаваныя і падвергнуты адвольнаму пераследу за неіснуючыя злачынствы, і правасуддзе не будзе адноўлена, пакуль яны не будуць безумоўна вызваленыя.
- Катэгорыя: Вясна
Дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі. Для астатніх фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» абвінавачанне таксама запатрабавала абвінаваўчы прысуд, але менш строгае пакаранне. Нагадаем, што Віктар Бабарыка – адзіны фігурант гэтай справы, які не прызнаў віны і заявіў аб палітычным матыве пераследу яго як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты і яго сына Эдуарда. 28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Віктар выступіў з апошнім словам, піша "Радыё Свабода". У зале паседжанняў сабралася каля паўсотні чалавек, яны віталі Віктара Бабарыка жэстамі – "сарцэйкамі". 22 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна горада Берасця 28 чэрвеня павінен быў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 368 (абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
28 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна вынес прысуд 26-гадовай Ганне Важнік. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і асудзілі абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрошваў пракурор Заварзін.
- Катэгорыя: Вясна
У апошні тыдзень чэрвеня ў мінскіх судах пачаліся грамадзянскія працэсы па пазовах пракурораў Мінску ў інтарэсах «Мінсктранса» да асуджанных палітзняволеных. У іх патрабуюць кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на пратэстах. Так, судзіцца пачалі мінімум з пяццю палітвязнямі. Агульная сумма гэтых пазоваў за пратэсты 9-11 жніўня, 4 кастрычніка ўжо налічвае 74 021 рублёў. Але яшчэ ніводны працэс не скончыўся: абвяшчалі месячныя перапынкі, пераносілі ў іншыя суды і аб'ядналі справы з іншымі палітвязнямі. «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра грамадзянскія працэсы з палітзняволенымі за «перакрыццё дарог». 21 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна разглядалі грамадзянскія пазовы першага намесніка пракурора Мінска ў інтарэсах «Мінсктранса» да палітзняволеных Лявона Халатаряна і Арцёма Саўчука аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды нанесенай злачынствам». Лявон 13 чэрвеня пачаў адбываць пакаранне па ч.1 арт. 342 КК — 2 гады «хіміі» ў вёсцы Сушкі ў Брэсцкай вобласці. Арцём адбывае пакаранне па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) — 4 гады ўзмоцненага рэжыму ў шклоўскай калоніі №17.
- Катэгорыя: Вясна
20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў телеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца. "Зуб баліць і заядае посттраўматычны сіндром. Вучу ангельскую, чытаю "Архіпелаг ГУЛАГ". Трэніруюся. Прыходзяць лісты ад зусім старонніх людзей — гэта вельмі прыемна, і я ўдзячны. Значыць, рабіў усё нездарма. Прыходзяць перадачы і вельмі вялікія. У СІЗА вар'яцка горача. А вентылятара няма. Апошні паверх і ад даху — чыста "Асвенцым"! Дыхаць няма чым, і з ежай бяда. Але перадачы ратуюць. Тэлевізара няма і няма наогул навін. Псіхолаг быў на мінулым тыдні, у пятніцу, а псіхатэрапеўт да гэтага часу не прыйшоў. Да таго ж у мяне з'явіўся кашаль. Камера выглядае жудасна — усё сыплецца (са сцен і столі) і няма вокнаў. Толькі "расніцы" і рашотка. Вельмі шмат п'ю. Ахоўнікі ставяцца нармальна, бо камера "адукаваная". Псіхолагу казаў шмат пра посттраўматычны сіндром (пра бессонніцу і галаўныя болі). З-за гэтага кепска цямлю. Псіхолаг паабяцаў пагаварыць з псіхатэрапеўтам, каб ён прыйшоў да мяне. Але да гэтага часу нікога няма. І так, з ежай у нас тут дрэнна: няма чыстага посуду! — яе дрэнна мыюць ці не мыюць наогул. Да таго ж бачыў, як яе раняюць на падлогу, а потым у ёй жа даюць ежу зняволеным. З-за гэтага, хто есць з посуду, труціцца. Я атруціўся на трэці дзень заезду ў СІЗА (02.06.2021).
- Катэгорыя: Вясна
На працягу 23-25 чэрвеня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за мірнае выказванне свайго меркавання. Людзей затрымлівалі дома і на працы, каля суда і па дарозе дадому, пасля чаго прызначалі суткі і вялікія штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Рэчыцкага раёну 25 чэрвеня пачаўся крымінальны працэс над 65-гадовай пенсіянеркай Людмілай Хлусевіч. Яе вінавацяць у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава па артыкуле 369 КК РБ.