У Заводскім судзе Мінску пачаўся працэс над 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Дзеянні мінчанкі кваліфікавалі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 2 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, дзяржаўнае абвіначванне падтрымлівае Кунцэвіч. Суд зрабілі закрытым "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".

Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by Пасля працяглага перапынку ў судзе Савецкага раёну Мінску аднавіўся разгляд крымінальнай «справы студэнтаў». Паўза ў працэсе была звязана з каранцінам у камеры спачатку Ягора Канецкага, а затым - Касі Будзько.

Дзмітрый Канеўскі Гомельскі абласны суд 17 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці).

Віталь Шышлоў, Тамаз Піпія, Дзяніс Болтуць і Цімур Піпія У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былых футбольных фанатаў "Партызана". Іх вінавацяць па шэрагу артыкулаў за падзеі 10 жніўня і 23 верасня 2020 года: Цімура Піпію, Віталія Шышлова і Дзяніса Болтуця – па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса; Цімура Піпію ячшэ і арт. 419 КК; а Тамаза Піпію толькі па ч. 2 арт. 293 КК.

Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо" Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

20-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамлення ў телеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 31 траўня хлопца перавялі ў СІЗА-1. Па словах яго мамы Юліі, у ізалятары Ягора адзін раз наведаў расейскі амбасадар, які паабяцаў паспрыяць, каб да зняволенага дапусцілі лекараў, але гэта ўсё засталося абяцаннямі. Паводле інфармацыі мамы, запалохвання, фізічны гвалт і ціск на хлопца не спыніліся і на "Валадарцы" — "яму пагражаюць, што жывым з турмы не выйдзе". Юлія рыхтуе звароты ў Камітэты ААН па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання з сынам. Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня. Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Суд Асіповічскага раёна У судзе Асіповіцкага раёна 16 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ). На лаве падсудных – жыхар аграгарадка Лапіч Генадзь Казючыц.

У Вярхоўным судзе 15 чэрвеня была разгледжаная апеляцыйная скарга на прысуд палітзняволенага 45-гадовага бізнэсоўца з Мінску Аляксандра Троцкага. 5 сакавіка Мінгарсуд асудзіў яго за наезд на супрацоўніка ДАІ як за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу палітвязня без задавальнення — у хуткім часе яго этапуюць для адбыцця пакарання ў калонію на 10 год. Сам Аляксандр на разглядзе сваёй скаргі не прысутнічаў — ні асабіста, ні праз скайп. Месяц таму яго перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4. Жонка і сын Аляксандра змаглі сустрэцца з ім у турме на наступны дзень пасля паседжання ў Вярхоўным судзе. Родныя распавялі "Вясне", як адчувае сябе палітвязень і што яго турбуе цяпер. Па словах сына Аляксандра, ён адчувае сябе параўнальна нармальна. Цяпер яго ўжо не змяшчаюць у карцар, але пра прычыны ранейшых спагнанняў нічога невядома. 

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 16 чэрвеня 2021 г.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з асуджэннем да пазбаўлення волі Сяргея Моніча Мінск, 16 чэрвеня 2021 г.