- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пубоікуем вядомыя факты за 14-15 чэрвеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 14 чэрвеня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні Мікалая Лёгкага, які нібыта абразіў супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі Ганцавічскага РУУС (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска працягнуў разглядаць справу палітвязня Івана Багдзевіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Памочніца пракурора Іна Зубко запрасіла яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Цімура і Тамаза Піпія, Дзяніса Балтуця і Віталя Шышлова.
- Катэгорыя: Вясна
У Кастрычніцкім судзе Гародні, сёння, 14 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
За апошні месяц праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя тры выпадкі катаванняў і збіцця ў Фрунзенскім РУУСе Мінска. У кагосьці выбівалі паролі ад тэлефона, а для кагосьці гэта быў метад пакарання за пратэстную дзейнасць. Пасля публікацыі пра пагрозы і катаванні электрашокерам, стэплерам і звычанымі шнуркамі, да нас звярнуўся мінчук, які асабіста сутыкнуўся з гвалтам з боку сілавікоў у РУУСе Фрунзенскага раёна. Аляксандра (яго прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі ў пачатку траўня за расклейванне налепак, пасля чаго збівалі і катавалі ў Фрунзенскім РУУСе. Хлопца арыштавалі на 15 сутак па па ч.1 арт. 24.23 КаАП. Аляксандр распавёў «Вясна назірае» пра жорсткае затрыманне, збіццё сілавікамі, катаванні ў РУУСе, суд і ўмовы ўтрымання для «палітычных» на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
У перыяд з 8 па 11 траўня ў раённых судах Мінска адбыліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні больш за 20 чалавек. Людзей затрымлівалі дома і на працы, праводзілі вобшукі і канфіскоўвалі тэхніку, а потым асуджалі да сутак ці велізарных штрафаў.