Скрыншот з відэа. Суд Жлобінскага раёна разгледзеў 9 верасня крымінальную справу па абвінавачванні Арцёма Барашка ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ).

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з крытыкай у сувязі з рашэннем аб правядзенні судовага працэсу над актывістамі ПЦ “Вясна” Леанідам Судаленкам, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка ў закрытым рэжыме, паколькі такія ўмовы не гарантуюць іх права на справядлівае судовае разбіральніцтва на працягу ўсяго працэсу. “Закрытыя пасяджэнні могуць уяўляць сабой парушэнне права на справядлівы суд, замацаванае, у прыватнасці, у артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, тым, што яны не дазваляюць грамадскасці пераканацца ў належным ажыццяўленні правасуддзя і што правы абвінавачаных належным чынам паважаюцца, што, у канчатковым рахунку, можа прывесці да адвольных прысудаў”, — гаворыцца ў тэрміновым звароце арганізацыі.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 верасня за ўдзел у Маршах 16 жніўня і 25 кастрычніка да аднаго года калоніі асудзілі 45-гадовага мінчука Аляксея Муравіцкага. Здзейсненае ім кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў, 9 жніўня, супрацоўнікі АМАП затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі яго на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстоўцы напісалі яму на спіне "Усіх не заб'еш" — момант перформансу побач з КДБ трапіў на фотаздымкі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка: ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь". Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа". І ўжо крыху больш чым праз месяц над ім прайшоў суд. Справу разглядала Вікторыя Шабуня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Цімафей Нічыпарук. Паводле версіі абвінавачвання, Аляксей Муравіцкі 16 жніўня мінулага года на праспекце Пераможцаў "удзельнічаў у незаконным масавым мерапрыемстве". Згодна з матэрыяламі справы, ён, парушаючы правілы дарожнага руху, выйшаў на праезную частку са сцягам і надпісам на спіне "Усіх не заб'еш", паўплываў на парушэнне раскладу грамадскага транспарту.

8 верасня ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд Іллі Гапону, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, мужчыну вінавацілі ў тым, што ён, маючы намер на наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, прытрымліваючыся і падзяляючы ідэю стварэння непрыязнасці, нецярпімасці, негатыўнага стаўлення шырокага кола асобаў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, усведамляючы публічнасць учыненых ім дзеянняў і жадаючы іх здзейсніць, размясціў 11 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Элехтарат" у вольным доступе свае выказванні, у тым ліку наступнага зместу:

Віталь Каваленка (другі злева) пасля прысуду. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 верасня вынеслі прысуд Віталю Каваленку, якога вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Андрэй Аўсіевіч. Фота: Гродно-Лайф Гарадзенскі абласны суд 8 верасня працягнуў разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Суд Лідскага раёна 7 верасня ў судзе Лідскага раёна вынеслі прысуд Андрэю Астрацову, якога вінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 Крымільнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 8 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

7 верасня суд Маскоўскага раёна горада Мінска прысудзіў 22-гадоваму Кірылу Пальчэўскаму тры гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт.342 і арт.415. Пальчэўскі — чалавек, які мае інваліднасць.  Паводле арт.342 КК яго асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на два гады, паводле арт.415 КК — да пазбаўлення волі, тэрмінам на адзін год. Канчатковае пакаранне прызначанае шляхам сукупнасці пакаранняў шляхам іх поўнага складання. Таксама да яго далучылі часткова не адбытую частку папярэдняга пакарання — два месяцы "хатняй хіміі". 

Фота ілюстрацыйнае, udf.name У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).