Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага падцверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад мужа яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Сёння, 6 верасня, у будынку Мінскага раённага суда пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынесеныя прысуды палітзняволеным Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Суддзя Сяргей Епіхаў прызнаў іх вінаватымі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім) і асудзіў да 10 (Максіма) і 11 (Марыю) гадоў пазбаўлення волі. Знаку прызначылі ўзмоцнены рэжым калоніі, Калеснікавай — агульны. Калеснікаву і Знака абінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 357, ч. 3 арт. 361 і ч.1 арт. 361-1. У крымінальнай справе 41 том. У сувязі з тым, што суд праходзіў у закрытым рэжыме, адвакаты Калеснікавай і Знака знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошвання, канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя. Інфармацыю пра крымінальную справу супраць палітвязняў перад перадачай у суд прадаставіла Генеральная пракуратура.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 6 верасня 2021 г.

Ілюстрацыйнае фота 3 30 жніўня па 3 верасня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі нешматлікія разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП.

На судовым працэсе над Верай Струнінай У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска 3 верасня адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Гэтым разам на лаве падсудных апынулася 51-гадовая Вера Струніна, якая працуе вахцёркай у віцебскім інтэрнаце.

Фота: Гродно-Лайф Гарадзенскі абласны суд 3 верасня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Илюстрацыйнае фота БелаПАН. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

На пачатку лютага ў Мінскім раённым судзе за пашкоджанне машыны жонкі аднаго з начальнікаў Дэпартамента выканання пакарання (ДВП) Аляксандра Гейца на тэрміны ад двух да шасці гадоў калоніі былі асуджаныя пяць мінчукоў-"партызан". У канцы красавіка іх адправілі адбываць пакаранні ў розныя калоніі, дзе некаторыя з іх сутыкнуліся з ціскам. Паўла Сахарчука ў "Ваўчыных норах" з надуманых нагодаў адпраўляюць у ШІЗА, пазбаўляюць перадач і спатканняў, блакуюць карэспандэнцыю. Ягора Яўстратава ў наваполацкай калоніі №1 змясцілі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і адправілі дакументы ў суд па змене рэжыму на больш строгі. Пасля чатырох месяцаў здзекаванняў і катаванняў у магілёўскай калоніі №15 Арцёма Анішчука перавялі у гомельскае СІЗА. Родныя зняволеных звязваюць ціск на сваіх блізкіх у калоніях з тым, што яны трапілі пад ведамства пацярпелага па справе, па якой іх асудзілі. Аляксандр Гейц з'яўляецца намеснікам начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы, у тым ліку ў калоніях. Як сказаў сам Павел Сахарчук, "за сем месяцаў у СІЗА ў яго не было ніводнага парушэння, ніводнага рапарта, таму што ў людзей не было мэты мяне прэсаваць". "Вясна" пагаварыла са сваякамі зняволеных па справе "пяцёркі" і распавядае, як адміністрацыі калоній ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання для Паўла Сахарчука, Ягора Яўстратава і Арцёма Анішчука. Летась у канцы верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа затрымалі пецярых мінчукоў каля машыны жонкі супрацоўніка Дэпартамента выканання пакаранняў Аляксандра Гейца ў Баравой. Гэта былі Антон Быкоўскі, Павел Сахарчук, Ягор Яўстратаў, Арцём Анішчук і Андрэй Нечыпар. Іх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянера: "пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў", матэрыяльная шкода склала 5 222 рублёў 88 капеек.

Фота ілюстрацыйнае, udf.name Суд Цэнтральнага раёна Мінска 3 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).