Каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы. Гэта адбылося 17 верасня — у гадавіну яе знаходжання за кратамі і ў дзень старту кампаніі салідарнасці #FreeViasna. Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года і ўжо год як знаходзіцца ў СІЗА-1 (Мінск). Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай.

У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Тысячы людзей выходзілі ў Францыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літве, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі, Украіне і іншых краінах, каб выказаць сваю падтрымку зняволеным “вясноўцаў” Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Леаніду Судаленка, Таццяне Ласіцы і Андрэю Чапюку.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, якія звязаныя з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў грамадскага пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд Смаргонскага раёна 13 верасня вынес прысуд у адносінах да мясцовай жыхаркі Таццяны Янкоўскай.

Сяргея Думаву выводзяць з судовай залы. Фота: "Віцебская Вясна" 17 верасня суд Першамайскага раёну Віцебску вынес жыхару абласнога цэнтру Сяргею Думаве прысуд – 9 гадоў і 15 сутак калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 17 верасня 2021 г.

Супрацоўнікі прэстыжнай прэміі "За правільны лад жыцця" (Right Livelihood) выступілі ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў. right_livelihood_6.jpg

Віктар Прусаў у судзе. Фота: "Сильные новости" 17 верасня ў Гомелі вынеслі прысуд 46-гадоваму Віктару Прусаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт.364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя абавязала яго выплаціць 1500 рублёў на карысць пацярпеламу "Пятрову": ягоная асоба залегендаваная. Таксама ён мусіць выплаціць дзяржпошліну ў памеры 87 рублёў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 16-17 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Руслан Ліннік. Скрыншот з відэароліка блогера У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яго прызналі вінаватым па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп). Па версіі абвінавачванні, гэта ўтрымлівалася ў відэароліках блогера на яго ютуб-канале ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктра Хрэніна. Суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Яўген Серакоў. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, а ў апошнім слове распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў.

У першую гадавіну пачатку ў Беларусі беспрэцэндэнтных рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна" больш за 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый распачынаюць кампанію з патрабаваннем вызваліць семярых затрыманых сябраў "Вясны" і прыцягнуць увагу да цяжкага становішча сотняў іншых зняволеных, якія сталі ахвярамі крымінальнага пераследу і апынуліся за кратамі выключна за ажыццяўленне свайго права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання.