- Катэгорыя: Вясна
6-7 верасня ў Вільнюсе (Літва) адбылася каардынацыйная сустрэча, прысвечаная падтрымцы зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna. У выніковай прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, сярод якіх FIDH, Amnesty International, Human Rights Watch, Human Rights House Foundation, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Front Line Defenders, Ostgruppen, Fridom House, Libereco – Партнёрства за правы чалавека, Right Livelihood, ПЦ “Вясна”, БХК і БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна 7 верасня разглядалася чарговая крымінальная справа, заведзеная на Аляксея Ліпеня за абразу службовай асобы (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна 7 верасня за наезд на аўтамабіль ДАІ падчас жнівеньскіх пратэстаў да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 49-гадовага кіроўцу Nissan Аляксея Шчытнікава. Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якія здзяйсняліся агульнанебяспечным спосабам або пацягнулі нанясенне шкоды ў буйным памеры) і арт. 364 (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Як адзначаў Шчытнікаў падчас працэсу, ён ненаўмысна наехаў на аўтамабіль ДАІ, гэта адбылося пасля таго як закрычала яго жонка, якая сядзела побач: яна ўбачыла, як збіваюць чалавека каля дарогі. Ад нечаканасці кіроўца Nissan наехаў на стаячы аўтамабіль ДАІ. Шчытнікава пасля затрымалі, і, паводле яго слоў, збілі ў Маскоўскім РУУС, з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. Крымінальную справу супраць мінчука разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Фёдар Сініцкі. "Вясна" расказвае ўсё, што вядома пра справу. Сам інцыдэнт трапіў на відэа, якое размясцілі на YouTube "Cілавікі пратаранілі грамадзянскі аўтамабіль". Шчытнікава жорстка затрымалі каля гандлёвага цэнтра "Глоба" на вуліцы Уманскай у Мінску адразу некалькі экіпажаў ДАІ і міліцыі. Патрульныя аўтамабілі заблакавалі белы Nissan. Спачатку супрацоўнікі спрабавалі паразмаўляць з кіроўцам, потым пачалі біць дубінкамі па кузаве, выцягнулі мужчыну і павезлі яго на службовым аўтамабілі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 6-7 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Нікола Бэер далучылася да кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou ў падтрымку старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. «Для мяне вялікі гонар зноў ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць у якасці “хроснай” аднаго з сотняў палітвязняў у Беларусі», — сказала Нікола Бэер, каментуючы сваё рашэнне падтрымаць беларускага праваабаронцу. «Алесь Бяляцкі — паважаны чалавек. Яго некалькі разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру за абарону правоў чалавека і асноўных свабод з дапамогай негвалтоўнай дзейнасці. За гэта ён зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачваннях».
- Катэгорыя: Вясна
На Беларусі ад некалькі тыдняў ідзе беспрэцэндэнтная атака на ўсё беларускае. Кожны дзень даходзяць да нас звесткі аб чарговых ператрусах, арыштах або прысудах па сфабрыкаваных справах. Шмат рэдакцыяў незалежных СМІ і пазаўрадавых арганізацыяў ужо ліквідаваныя. Іншыя стаяць перад такой самай перспектывай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 6 верасня працягваўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 6 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб абразе ў сацыяльных сетках прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ). На лаве падсудных – саракагадовы жыхар абласнога цэнтра Раман Скапцоў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска шостага верасня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Міхаіла Шарманава. Яго вінавацілі у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.