У судзе Маскоўскага района Мінска 15 верасня пачаўся суд над палітзняволеным ютуб-блогерам Русланам Ліннікам, якога за кратамі ўтрымліваюць сем месяцаў. Блогера абвінавачваюць адразу па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп). Па версіі абвінавачвання, абразы і паклёп змяшчаюцца ў відэароліках Руслана Лінніка на яго ютуб-канале. Палітвязню пагражае да шасці гадоў зняволення. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Справу супраць блогера разглядае суддзя Юрый Машкетаў, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Яўген Серакоў. Згодна з версіяй абвінавачвання, Руслан Ліннік з 17 траўня па 9 снежня 2020 года па месцы жыхарства у сеткі інтэрнэт распаўсюдзіў заведама ілжывую інфармацыю, публічна абразіў прэзідэнта і прадстаўнікоў улады пры выкананні службовых абавязкаў. "Па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніі, з пачуцця непрыязнасці, кіруючыся нізіннымі памкненнямі, якія выказаліся ў жаданні прадставіць у зневажальным становішчы кіраўніка Рэспублікі Беларусь", размясціў відэазапіс "Вооружённый переворот в Беларуси" ў выглядзе роліка на ютубе, дзе славесна абразіў прэзідэнта ў публічнай прасторы. Згона версіі следства, відэазапіс утрымлівае негатыўную ацэнку прэзідэнта, прыніжаючыя выразы ў дачыненні да старшыні камітэта дзяржаўнай бяспекі Вакульчыка, міністра ўнутраных спраў Караева, міністра абароны Хрэніна. Ліннік "прынізіў іх гонар і годнасць з пункту гледжання маральнасці і іншых сацыяльных нормаў, прынёс маральныя пакуты, падарваў іх аўтарытэт і аўтарытэт улады".

Людміла Хлусевіч. Фота: Гомельская Вясна. У судзе Рэчыцкага раёну 15 верасня вынесены прысуд 65-гадовай пенсіянерцы Людміле Хлусевіч. Яе вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава па артыкуле 369 КК РБ.

Ілюстрацыйнае фота: "Новы Час". Мінскі раённы суд 14 верасня разгледзеў крымінальную справу 19-гадовага Антона Мінкевіча, абвінавачанага ў хуліганстве па арт. 339 Крымінальнага кодэкса РБ.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 14 верасня 2021 г.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Праваабаронцам стала вядома, што Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка, у якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі, і ў прыватнасці, старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнуліся ў Цэнтравыбаркам Грузіі і заклікалі перагледзець прынятае рашэнне і тым самым аказаць падтрымку народу Беларусі, які імкнецца да дэмакратычных пераўтварэнняў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Праваабаронцам стала вядома, што Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка, у якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі, і ў прыватнасці, старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнуліся ў Цэнтравыбаркам Грузіі і заклікалі перагледзець прынятае рашэнне і тым самым аказаць падтрымку народу Беларусі, які імкнецца да дэмакратычных пераўтварэнняў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 11-14 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу супраць 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Міхаіла Феранца. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 4 арт. 16 ч. 4 арт. 341 (арганізацыя апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці). Ураджэнца Данецка затрымалі 16 верасня мінулага года, адразу было прынята рашэнне аб яго высылцы з Беларусі, але потым гэта рашэнне прыпынілі. Сам Міхаіл пражывае ў Беларусі з 2012 года. Прэс-служба МУС толькі праз сем месяцаў, 20 красавіка, паведаміла пра затрыманне Феранца і апублікавала «пакаяльнае відэа», у якім ён заклікае народ Беларусі «супакоіць свае хваляванні, перайсці ў мірнае рэчышча, пачаць звычайны дыялог і перастаць бударажыць краіну». Цяпер Феранца вінавацяць ва ўдзеле ў трох леташніх Маршах, а таксама ў арганізацыі шляхам адміністравання тэлеграм-канала «Смелыя людзі» нанясення пратэстных надпісаў і малюнкаў, вывешвання БЧБ-стужак у дварах Фрунзенскага раёна Мінска. Віну палітвязень на судзе не прызнаў. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Мануілаў. «Вясна» распавядае пра суд над палітзняволеным грамадзянінам Украіны.  

Цімур Газізаў У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачалі разглядаць справу палітвязня Цімура Газізава — актывіста ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 16 чэрвеня на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус" і абвінавачвацілі паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Партызанскага раёна Мінска 10 верасня вынесены прысуд 65-гадоваму жыхару сталіцы Сяргею Барысёнку. Суд прызнаў яго вінаватым у абразе службовай асобы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу РБ. Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.