- Катэгорыя: Вясна
31 жніўня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Іллі Гапона, якога вінавацяць у размяшчэнні ў адным з тэлеграм-чатаў паведамлення з апісаннем метадаў барацьбы з прадстаўнікамі сілавых структур у сувязі з леташнімі акцыямі пратэсту. Пра гэта пішуць «Моцныя навіны».
- Катэгорыя: Вясна
1 верасня суд Паставаў і Пастаўскага раёна вынес прысуд паводле ч.2 арт.295 і арт.369 Крымінальнага кодэкса ваеннаму пенсіянеру – 65-гадоваму Сяргею Купрэшыну.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня 2020 года быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Там ён вырашыў набываць кнігі ў гандлёвай сетцы, як гэта прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Аднак тое, што напісана ў законе, даволі складана працуе на практыцы.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі першага верасня асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў залі суду і забралі слыхавы апарат, піша Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 1 верасня разгледзеў касацыйную скаргу жыхара Буда-Кашалёўскага раёна Сяргея Самойленкі. Скарга была пададзеная адвакатам Сяргея на прысуд суда Буда-Кашалёўскага раёна ад 2 ліпеня 2021 года. Згодна з прысудам, Сяргея пакаралі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год і 5 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Нібыта ён абразіў прадстаўніка ўлады, размясціўшы негатыўны і абразлівы каментар у сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 31 жніўня і 1 верасня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.
- Катэгорыя: Вясна
Літаральна ўчора мы распавялі пра ціск у калоніі на фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Ягора Яўстратава. Праваабаронцам стала вядома, што здзекі над іншым асуджаным па гэтай справе — Арцёмам Анішчуком — не спыняюцца: яго ўтрымлівалі сорак сутак запар у ШІЗА, дзе на яго накінуўся зняволены з псіхічнымі захворваннямі і падрапаў яму станком спіну. Як распавяла "Вясне" ягоная жонка Вольга, распачатая ў калоніі справа паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) павінна быць спыненая, бо пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным пакаранне ў выглядзе ПКТ у дачыненні да Анішчука. Аднак следчы не спяшаецца закрываць справу. Замест гэтага ён адправіў Арцёма на псіхіятрычную экспертызу. Цяпер месцазнаходжанне зняволенага невядомае — у магілёўскай калоніі толькі кажуць "выбыў". Расказваем, што вядома пра сітуацыю з асуджаным на два гады калоніі Арцёмам Анішчуком. 7 ліпеня пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным у дачыненні да зняволенага Арцёма Анішчука яго знаходжанне ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Як адзначае Вольга, гэта значыць, што крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) супраць яе мужа павінна быць закрытая. Але да гэтага часу следства ідзе па ім — следчы спасылаецца, што да яго не дайшлі дакументы з пракуратуры, дзе паказана, што ў ПКТ ён знаходзіўся незаконна.
- Катэгорыя: Вясна
Раней мы расказвалі, як на асуджанага фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" (намеснік начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў калоніях) Арцёма Анішчука ў магілёўскай калоніі аказваецца ціск: ён паведамляе пра катаванні і збіванні, супраць яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 . Цяпер праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яшчэ на аднаго фігуранта гэтай справы — Ягора Яўстратава — таксама чыніцца ціск у папраўчай калоніі №1, куды яго адправілі адбываць пакаранне ў выглядзе трох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. У якасці пакарання за "парушэнні рэжыму" яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на максімальны тэрмін — паўгода. Да гэтага яго па надуманых прычынах перыядычна адпраўлялі ў штрафны ізалятар, Ягора адрэзалі ад усякай камунікацыі з роднымі: тэлефанаванні, ліставанні, спатканні яму недасяжныя. Таксама ў суд накіравалі матэрыялы справы аб змене агульнага рэжыму на строгі. Ягор ужо паспеў адмовіцца ад адваката на гэтым судзе, што выклікае ў родных сумневы наконт добраахвотнасці такога рашэння. Падрабязнасці "Вясне" распавяла сястра Ягора Дар'я. Нагадаем, 3 лютага суд Мінскага раёна вынес прысуды па крымінальнай справе супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня ў Баравой. Іх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянера: "пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў". Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Акрамя гэтага, абвінавачваных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі падчас вобшуку ў іх хатах і машынах пасля затрымання 29 верасня. 31-гадовага Ягора Яўстратава асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 339 і ч. 1 арт. 295-3 — да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.