- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 20 верасня вынесены прысуд вядучаму інжынеру-праграмісту Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ Юрыю Лізуру. Яго абвінавацілі ў абразе оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела УС Івацэвіцкага райвыканкама Р. В. Куцко (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 20 верасня вынесены прысуд вядучаму інжынеру-праграмісту Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ Юрыю Лізуру. Яго абвінавацілі ў абразе оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела УС Івацэвіцкага райвыканкама Р. В. Куцко (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
20 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Газізаву — актывісту ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яго затрымалі 16 чэрвеня на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус". Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Цімура вызвалілі ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
17 верасня пачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі апошнія навіны пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 20 верасня 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Міхаіла Феранца асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 4 арт. 16 ч. 4 арт. 341 (арганізацыя апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці). Феранца абвінавацілі ва ўдзеле ў трох леташніх Маршах, а таксама ў арганізацыі шляхам адміністравання тэлеграм-канала "Смелыя людзі" нанясення пратэстных надпісаў і малюнкаў, вывешвання БЧБ-стужак у дварах Фрунзенскага раёна Мінска. Выхадца з Данецка, які ў Беларусі жыве ўжо дзевяць гадоў, затрымалі 16 верасня мінулага года, сем месяцаў яго трымалі як замежніка ў чаканні высылкі з краіны ў ІЧУ на Акрэсціна. У апошнім слове палітвязень распавёў пра нечалавечыя ўмовы цягам гэтых месяцаў: "Холад узімку быў такі, што заснуць можна было толькі апранутым у куртку і ваўняныя шкарпэткі". Аднак замест адпраўкі на Радзіму яму выставілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА-1. Пры гэтым у тэрмін пакарання сямімесячнае ўтрыманне на Акрэсціна яму не залічылі. Віну палітвязень на судзе не прызнаў, адмовіўся ад дачы паказанняў, але выступіў з моцным апошнім словам, у якім распавёў, у тым ліку, пра псіхалагічны і фізічны гвалт з боку сілавікоў. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла ўкраінцу менавіта такое пакаранне, пра якое прасіў дзяржабвінаваўца Міхаіл Мануілаў. "Вясна" распавядае пра суд над палітзняволеным грамадзянінам Украіны. Міхаіла Феранца затрымалі 16 верасня. У адносінах да яго была вынесена пастанова аб высылцы з Беларусі ў прымусовым парадку, а таксама аб затрыманні на тэрмін, неабходны для выканання высылкі, але 1 кастрычніка рашэнне аб высылцы было прыпынена. На судзе высветлілася, што ўкраінца сем месяцаў утрымлівалі ў ІЧУ на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
У Чавускім раённым судзе 20 верасня вынеслі прысуд па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава. Старшыня суда Чавускага раёна Алена Каралько прызнала яго вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) і асудзіла да сямі з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дудараў сваю віну не прызнаў. Судовы працэс пачаўся 20 красавіка. У 2020 годзе Дудараў каардынаваў працу рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка, з 11 чэрвеня мінулага года знаходзіцца пад вартай. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор пракуратуры Чавускага раёна Сяргей Снытчанка. Паводле матэрыялаў справы, былы чыноўнік незаконна пераабсталяваў у жылое памяшканне частку тэхнічнага паверха ў шматпавярховым доме па вуліцы Лепяшынскага ў Магілёве, дзе пражывае з сям'ёй. Кошт пераабсталяванага памяшкання, якое стала часткай двухузроўневай кватэры, ацэньваецца ў 41 381 рублёў. Таксама Уладзімір Дудараў, будучы старшынёй ПЖСК з 2006 па 2009 год, ад імя членаў жыллёвага кааператыва і без іх ведама ініцыяваў унясенне змяненняў у праектную дакументацыю па павелічэнні вышыні столяў на тэхнічным паверсе з 1, 9 да 2, 5 м. У выніку выдаткі на будаўніцтва жылога дома павялічыліся на 2288 рублёў у цэнах пасля дэнамінацыі, іх нібыта кампенсавалі забудоўшчыкі за кошт атрыманых ільготных крэдытаў. Акрамя таго, Дудараву інкрымінуюць несанкцыянаванае падключэнне да крыніц газу, цепла — і электраэнергіі — рэсурсы ён нібыта выкарыстаў для асвятлення і ацяплення тэхнічнага паверха, які стаў часткай кватэры.
- Катэгорыя: Вясна
3 13 па 17 верасня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Не менш за 11 чалавек было асуджана да адміністрацыйнага арышту, яшчэ шасцёра атрымалі велізарныя штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
Маскоўскі суд Берасця вынес 20 верасня прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Расіі, палітзняволенай Ірыны Вікхольм. Яе абвінавачвалі у абразе прэзідэнта Беларусі (арт.376 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак: ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. Таму 10 верасня яго родныя патэлефанавалі ў дзяжурную частку турмы №4 і спрабавалі даведацца, што адбываецца з Мікітам.
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Гародні нарэшце 17 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовых жыхароў - Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).