Скрыншот з відэа. Суд Жлобінскага раёна разгледзеў 9 верасня крымінальную справу па абвінавачванні Арцёма Барашка ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Ігар Змушко, дзяржабвінаваўца – Сямён Фядорчанка.

Пацярпелы - супрацоўнік ДАІ з Ганцавіч Ігар Вольніч.

Спачатку ў Яўгена правялі ператрус, канфіскавалі тэлефон, а крымінальная справа была заведзеная ў сярэдзіне чэрвені.

Па матэрыялах следства, Барашка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” з дапамогай мабільнага тэлефона змясціў пад фота каментар абразлівага зместу: “п…р”. На фотаздымку, які ў свой час нарабіў шмат шуму ў інтэрнэце, пацярпелы душыць каленам аднаго з пратэстоўцаў ў раёне шыі.

Дарэчы, гэта далёка не першы зварот у суд сумнавядомага даішніка Вольніча.

Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

Суд пастанавіў пакараць Мікалая Лёгкага двумя гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”). Ён таксама павінен аплаціць пацярпеламу маральную шкоду ў памеры 750 рублёў.

Арцёму Барашка – 37 год. Ён працуе ў адным з лакаматыўных дэпо машыністам поездат на  Беларускай чыгунцы, характарызуецца станоўча.

У якасці сведкі выступіла былая жонка абвінавачанага Святлана. Паведаміла, што даведалася аб учынку Арцёма толькі ад супрацоўнікаў міліцыі. Пра ягоныя намеры не ведала. Характарызуе яго станоўча, кажа што прымае ўдзел у выхаванні дзяцей.

Абвінавачаны Барашка прызнаў сваю віну ў здзейсненым.

Пацярпелы даваў суду тлумачэнні і адказваў на пытанні праз Скайп.

Пасля хуткага судовага разбіральніцтва суддзя Ігар Змушко вынес прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") і 1 500 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Крыніца: Суд за абразу сумнавядомага даішніка Вольніча завяршыўся трымя гадамі "хатняй хіміі"