- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 3 верасня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" па "справе карагодаў", яна ўжо адбывае пакаранне. Пракурор Міхаіл Булыгін папрасіў у судовых спрэчках пакараць Гнаўк двума гадамі "хатняй хіміі". А ўлічваючы яшчэ і пакаранне па "справе карагодаў", сумарна пакараць трыма гадамі "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне і вынес суддзя Дзмітрый Куроўскі. Сама Алена Гнаўк не прызнала віну на судзе. Актывістка здымала на відэа абвяшчэнне ўласнага прысуду, за гэта яе пасля заканчэння паседжання затрымалі. Згодна з версіяй абвінавачвання, Алена Гнаўк 20 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў г. Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас кіраўніка дзяржавы.Па словах пенсіянеркі, на разглядзе "справы карагодаў" яна сказала: "9 жніўня мінулага года ўлада захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек..."
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці выступіла з заявай у адказ на рашэнне Следчага камітэта Беларусі, які 26 жніўня абвясціў, што інфармацыя аб катаваннях і іншых злачынствах, у тым ліку жорсткім абыходжанні і сэксуальным гвалце, не будзе расследавацца ў межах крымінальных справаў і, такім чынам, не прывядзе да судовага пераследу вінаватых. Паведамленне СК “дэманструе нежаданне Беларусі праводзіць аператыўнае, эфектыўнае і бесстаронняе расследаванне абвінавачванняў у датычнасці дзяржаўных органаў да злачынстваў, прадугледжаных міжнародным правам”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ваўкавыскага раёна 2 верасня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі». На судзе Крылоў віну не прызнаў. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Крылова да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Дзмітрый Занімоўскі. Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада 2020 прыкладна ў 10 гадзін 10 хвілін Андрэй Крылоў, "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у памяшканні дзяржаўнай установы адукацыі "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства", і іншых нявызначаных месцах на тэрыторыі горада Свіслач (куды прыехаў у камандзіроўку), выкарыстоўваючы ў якасці сродку для дасягнення злачынных намераў і мэтаў мабільны тэлефон, які яму належыць, і іншыя нявызначаныя праграмы і тэхнічныя сродкі і прылады тэлекамунікацыі з доступам да глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, з'яўляючыся актыўным удзельнікам тэлеграм-чата "Банда лукі" з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрымінацыі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падрыву даверу і ўзнікненню варожасці да іх, знявагі іх гонару і годнасці, узмацнення нецярпімасці, падбухторваў карыстальнікаў месэнджара тэлеграм да правядзення ў нявызначаны час у нявызначаным месцы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна Мінска вынес прысуд Уладзіміру Долбіку. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — паводле ч.2 арт.363 Крымінальнага кодэкса. Таксама яго абавязалі да прымусовага лячэння ў лекара-спецыяліста ў вобласці псіхіятрычнай дапамогі. Таксама ён жа мусіць выплаціць кожнаму з трох пацярпелых па тысячы рублёў, 261 рубель дзяржпошліны і 87 рублёў 20 капеек працэсуальных выдаткаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам “Вясны” Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 3 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскім абласным судзе 3 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
"Вясна" працягвае распавядаць гісторыі людзей, якія пераследуюцца дзяржавай па палітычных матывах. Юлія Гарачка — актывістка і праваабаронца, у тым ліку ініцыятывы “Наш дом” — была затрымана 14 ліпеня, калі сілавікі прыйшлі з ператрусамі да прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне. Юлія знаходзіцца ў статусе абвінавачанай па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай. Пра жыццёвы шлях Юліі распавядае яе маці Наталля Гарачка-Басалыга. Юлія Гарачка
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», яна ўжо адбывае пакаранне. Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ды чатырох гадоў. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі. Згодна з матэрыяламі справы, Алена Гнаўк 20 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў г. Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас кіраўніка дзяржавы.
- Катэгорыя: Вясна
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” склаў вялікі гайд, які спросціць сваякам і сябрам зняволеных пошук варыянтаў дапамогі. Што класці ў перадачы, дзе шукаць зняволенага пасля прысуду і як трымаць з ім сувязь за кратамі – ў гайдзе па самаму неабходнаму за кратамі.