Ілюстрацыйнае фота 3 6 па 10 верасня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Не менш за 21 чалавека было асуджана да адміністрацыйнага арышту, яшчэ пяць чалавек атрымалі велізарныя штрафы. 

17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.

Ілюстрацыйнае фота Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

АМАПаўцы правяраюць заплечнікі і тэлефоны ў грамадзянаў 27 верасня ў Мінску. Фота "Наша Ніва" 10 верасня Фрунзенскі суд горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса: Наталлі Астрэйка, Сяргея Шчыцёнка, Галіны Заронак, Сяргея Бялевіча.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 верасня да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за жнівеньскія пратэсты асудзілі 20-гадовага слесара Арцёма Саковіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК) і падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295-3). Як на судзе распавёў сам Арцём, у ноч з 10 на 11 жніўня ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. 12 жніўня знаёмыя (адзін з якіх з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць "кактэйлі Молатава". З каністрай і бутэлькамі іх затрымалі ў адным з двароў на "Захадзе-3": "Трошкі пакалацілі і павялі ў мікрааўтобус". Тады на Саковіча склалі адміністрацыйны пратакол. У межах крымінальнай справы Арцёма затрымалі толькі сёлета 22 чэрвеня, калі ён прыйшоў у РУУС як сведка па іншай “непалітычнай” крымінальнай справе. Да гэтага, як аказалася, ён знаходзіўся ў вышуку, хоць і не хаваўся: жыў дома, хадзіў на працу. Справу Арцёма Саковіча разглядаў Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Цімафей Нічыпарук. "Вясна" распавядае пра гэтую справу. Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня з Баранавым і іншымі нявызначанымі асобамі Арцём Саковіч рухаўся па праспекце Пушкіна, Прытыцкага, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. Выкрыкваў лозунгі і здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, наўмысна перашкаджаў руху транспарту, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыяйная фатаграфія. Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 9-10 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі “хроснага” Уладзіміра Лабковіча. Ён заявіў:

Аляксандр Васейкін. Фота: ok.ru Суд Першамайскага раёну Віцебску 9 верасня прызнаў 46-гадовага віцябляніна Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Суд задаволіў патрабаванні пракуратуры і прысудзіў Васейкіну два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Суд Ляхавічскага раёна. Ілюстрацыйнае фота 9 верасня ў судзе Ляхавічскага раёна вынеслі прысуд 23-гадоваму Арцёму Сокалу, якогда вінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 9 верасня 2021 г.