Яўген Харашкевіч з жонкай. Віцебскі абласны суд 16 верасня вынес рашэнне па крымінальнай справе 27-гадовага жыхара Наваполацку Яўгена Харашкевіча. Мужчыну абвінавачвалі адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Яўген Харашкевіч з жонкай. Віцебскі абласны суд 16 верасня вынес рашэнне па крымінальнай справе 27-гадовага жыхара Наваполацку Яўгена Харашкевіча. Мужчыну абвінавачвалі адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Скрыншот з відэа. У Заводскім судзе Мінска 16 верасня разгледжаная крымінальная справа мантажніка ”Белэнергабуда” з пасёлка Свіслач Аляксандра Андрасюка. Яго абвінавацілі ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ) – супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Войніча.

Другі аргумент супраць смяротнага пакарання -- выканаўцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы Змены Крымінальнага кодэкса з перспектывай выключэння з яго смяротнага пакарання МУС Беларусі анансавала яшчэ на пачатку года. Чаму гэтага дагэтуль не адбылося, разбіралася DW, разбіралася DW.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org 15 верасня ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс заявіла, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Яна адзначыла, што сярод памілаваных ёсць людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У дзевяці з трынаццаці чалавек ёсць непаўналетнія дзеці. Таксама вядома, што памілаваных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі, перавядуць на «хімію». Па інфармацыі «Нашай Нівы», памілаваным сёння да 14-й гадзіны будзе зачытаны ўказ Лукашэнкі, і яны выйдуць на волю. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра памілаванне дзесяці палітзняволеных — распавядаем пра іх.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org 16 верасня Фрунзенскі суд горада Мінска вынес прысуд чатыром людзям, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса: Наталлі Астрэйка, Галіне Заронак і палітвязням Сяргею Шчыцёнку і Сяргею Бялевічу.

У гэтыя дні працягваецца закрыты суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам, а таксама дзювюма яго памочніцамі – валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. І калі пра суд дагэтуль амаль нічога невядома, то пра людзей, якія апынуліся за кратамі, можна распавядаць бясконца.

Барыкады каля метро "Пушкінская". Фота: Еўрарадыё. Суд Маскоўскага раёна Мінска 15 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да дваццацічатырохгадовага  жыхара сталіцы Паўла Яіцкага.

На пряцягу двух тыдняў у судзе Фрунзенскага раёна суддзя Інэса Курко разглядала грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» да палітвязня Дзмітрыя Кубарава. Інтарэсы «Мінсктранса» на судзе прадстаўлялі Святлана Бацькова і Раман Прановіч, а таксама генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Дзюбенка. Самога Кубарава, які асуджаны да сямі гадоў калоніі па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў), на суд не дастаўлялі і не забяспечвалі яго яўку праз відэасувязь. Інтарэсы палітвязня на судзе прадстаўляў адвакат.   Адразу пазоў да Кубарава складаў 69 273 рублёў і 58 капеек, але пасля пераліку суму скарацілі да 45 181 рублёў і 42 капеек, а астатнія 24 092,16 рублёў вылучылі ў асобныя вытворчасці судоў Заводскага і Савецкага раёнаў, бо гэта апынуліся страты прадпрыемста за 9 і 10 жніўня. Згодна з пазовам, 45 181,42 рублёў «Мінсктранс» страціў за 6 гадзін і 40 хвілін ад злачынства, здзейсненае палітвязнем у перыяд часу з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро «Малінаўка» і «Пятроўшчына». Бацькова, Прановіч і Дзюбенка прадаставілі суду разлікі, зробленыя ў двух сістэмах, з якімі працуе прадпрыемства, якія даказваюць віну Кубарава.

Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва" Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 15 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.