- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі Праваабаронца і сузаснавальнік цэнтра “Мемарыял" Алег Арлоў, які выйшаў з калоніі першага жніўня пад час абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, пагадзіўся распавесці “Вясне” пра сваё нечаканае вызваленне, становішча з правамі чалавека ў сучаснай Расіі і пра лёс ягонага даўняга сябра палітвязня і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, дыскрымінацыя, прымусовая праца Міжнародная арганізацыя працы прыняла дзесяць канвенцый, прызнаных фундаментальнымі. Беларусь ратыфікавала дзевяць з іх. Беларусь не ратыфікавала Канвенцыю аб асновах садзейнічання бяспецы і гігіены працы, 2006 г. (№ 187) і Пратакол 2014 г. да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 г. (№ 29). Згодна з правіламі МАП усе яе члены павінны выконваць нормы гэтых канвенцый у незалежнасці ад таго, ці былі яны ратыфікаваныя. Недапушчэнне дыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў з’яўляецца адным з асноватворных прынцыпаў, закладзеных у фундаментальныя канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У новай публікацыі з праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, якія ўніверсальныя прынцыпы недыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў існуюць, якія дыскрымінацыйныя практыкі і выклікі ёсць у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
09.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У Бабруйску 20 лістапада распачнецца суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зняволенні. Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2024 Тэгі: грамадства Ветэранаў МУС Беларусі задзейнічаюць у выбарчай кампаніі па розных напрамках. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго, у ведамстве налічваецца 27 тысяч вэтэранаў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства.
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2024 Тэгі: гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Па стане на 6 лістапада 2024 года за "здраду дзяржаве" (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) ў Беларусі асудзілі мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын. Гэта лічба імкліва расце, бо дзевяць месяцаў таму яна была амаль удвая меньшая. "Вясна" распавядае, каго ў Беларусі асудзілі па "здрадніцкім" артыкуле і каму з іх прызначылі максімальны турэмны тэрмін.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Дванаццаць найбуйнейшых праваабарончых арганізацый выступілі з адкрытым лістом аб падтрымцы перадачы Літвой у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда сітуацыі, звязанай са злачынствамі супраць чалавечнасці, здзейсненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі, піша Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT). Яны заклікаюць дзяржавы-удзельніцы МКС далучыцца да звароту Літвы з просьбай аб расследаванні такіх злачынстваў.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1293 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі мінімум 1 274 чалавекі. У кастрычніку на волю выйшлі мінімум 17 чалавек: 15 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі адна жанчына, яшчэ два палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
05.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Сёмая прэзідэнцкая выбарчая кампанія распачалася ў атмасферы страху, кампаній запалохвання і ў поўным знішчэнні грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны. У першы тыдзень сёлетняй кампаніі прайшла вялікая хваля затрыманняў па ўсёй Беларусі. У 2020 годзе пачатак выбарчай прэзідэнцкай кампаніі таксама адзначыўся рэпрэсіямі, але тады затрыманнем патэнцыйных кандыдатаў і актывістаў выбарчых штабаў. Многія з іх да гэтага часу ўтрымліваюцца за кратамі і сутыкаюцца з вялікімі ціскам: іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, судзяць па новых крымінальных справах і ўзмацняюць умовы ўтрыманняў. "Вясна" распавядае 10 гісторый палітвязняў, якія ўтрымліваюцца за кратамі амаль чатыры з паловай гады — з пачатку мінулай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
05.11.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На 31 кастрычніка ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 1 299 палітычных зняволеных, з іх 168 жанчын. Вядома пра 31 палітвязня ў крытычным станам здароўя, не сумяшчальным з утрыманнем ва ўмовах пазбаўлення волі. Больш за 40 палітвязняў — людзі сталага ўзросту.