13.11.2024 Тэгі: свабода асацыяцыяў, правы працоўных, зборныя матэрыялы Сярод масавых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі істотнае месца займае знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху і крымінальны пераслед яго кіраўнікоў і актывістаў. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", за перыяд з верасня 2020 па 2024 год было затрымана больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах. Многія з іх за сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў зазналі крымінальны пераслед.

13.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.11.2024 Тэгі: палітвязні, выбарчае заканадаўства, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Сёлетняя выбарчая кампанія перайшла ў актыўную фазу: з сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты", а падстаўныя кандыдаты пачалі здымацца з выбараў. Паводле інфармацыі "Вясны" з 2020 года асудзілі ўжо 20 чалавека за "перашкоду ажыццяўленню выбараў", з іх пяць – жанчыны, сем асудзілі завочна. Па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 – 12. Паводле артыкула 191 Крымінальнага кодэкса беларусаў і беларусак судзілі за заклікі "пайсці ў госці да Ярмошынай", за лісты сябрам выбарчых камісій, за ўлёткі перад рэферэндумам. "Вясна" распавядае, каго і за што судзілі ў Беларусі за "перашкоду выбарам і рэферэндуму".

12.11.2024 Тэгі: выбары-2025Юрый Бобрыкаў Дванаццатага лістапада адразу два з сямі кандыдатаў у прэзідэнты заявілі аб рашэнні зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі.  Гэта старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю. 

12.11.2024 Тэгі: выбары-2025Юрый Бобрыкаў Дванаццатага лістапада адзін з сямі кандыдатаў у прэзідэнты старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю. 

12.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Брэста шостага лістапада асудзілі Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.

12.11.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

11.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-11 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.11.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, заявы, салідарнасць Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі ў судзе. Камітэт Палаты дэпутатаў па замежных справах у прынятай 7 лістапада рэзалюцыі заклікаў рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гавела Алеся Бяляцкага. Таксама Камітэт выступіў за вызваленне яшчэ амаль 1300 палітычных зняволеных, спыненне палітычных рэпрэсій у Беларусі і пераследу дэмакратычна настроеных апанентаў рэжыму ў выгнанні.