08.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" з 5 па 8 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

08.01.2025 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы На дадзены момант у Беларусі налічваецца 257 прызнаных рэжымам "экстрэмісцкіх фармаванняў", з іх 89 прызналі ў 2024 годзе. Летась у пералік уключылі 10 медыя, кааліцыі, якія балатаваіліся на выбарах у Каардынацыйную раду, тэатральную трупу "Вольныя купалаўцы", шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, замежныя фонды. З 2021 года за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) агулам асудзілі мінімум 248 чалавек (як правіла, гэты артыкул выкарыстоўваюць у абвінавачванні ў сукупнасці з іншымі крымінальнымі артыкуламі). "Вясна" распавядае, каго ў 2024 годзе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". 

08.01.2025 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніц і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

07.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Міністэрства замежных справаў Германіі ацанілі перспектывы нямецка-беларускіх стасункаў у 2025 годзе. Яны заявілі, што ў агульным кантэксце масавых рэпрэсій правядзенне ў Беларусі 26 студзеня 2025 года свабодных і сумленных выбараў ўяўляецца немагчымым, заявілі "Позірку".

05.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеную Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. 23 снежня Брэсцкі абласны суд агучыў жанчыне прысуд — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, паведаміла "Наша Ніва". Таццяну вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

05.01.2025 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з Еўропы, — тое, чым адзначыўся 2024. Пяты год у Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае здзекавацца з арыштаваных па палітычных артыкулах, утрымліваючы іх у нечалавечых умовах у ізалятарах. Людзі вымушаны тыднямі сядзець у перапоўненых камерах без сродкаў гігіены, чыстай бялізны і цёплага адзення; спаць на падлозе; піць брудную ваду з-пад крана; не прымаць душ. Па-ранейшаму некаторых арыштантаў утрымліваюць у такіх умовах па некалькі месяцаў. Агулам летась праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе. "Вясна" ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.

04.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 па 4 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

04.01.2025 Тэгі: пераслед, правы чалавека, аналітыка 10 снежня скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Па інфармацыі паведамленні Dissident.by,яна не вытрымала палітычна матываванага ціску, у тым ліку арыштаў за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

03.01.2025 Тэгі: рэпрэсіі, экстрэмізм, зборныя матэрыялы За 2024 год беларускія суды прынялі ажно 1444 рашэнняў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў "экстрэмісцкімі матэрыяламі", што складае 40,5% ад агульнай колькасці рашэнняў з 2008 года. Рэжым Лукашэнкі прызнае "экстрэмісцкімі" сайты і сацсеткі незалежных медыя, буйныя тэлеграм-каналы,розныя суполкі, у якіх людзі аб'ядноўваюцца па розных тэмах, як у Беларусі, так і за яе межамі, кнігі, кліпы, песні, а таксама асабістыя старонкі ў сацсетках інфлюенсераў_к, звычайных грамадзян. "Вясна" распавядае, як у 2024 годзе беларускія суды шчыравалі рашэннямі аб прызнанні матэрыялаў "экстрэмісцкімі" і пастановамі аб прыцягненні да адказнасці за іх распаўсюд, а таксама ўзгадвае, якая інфармацыйная прадукцыя атрымлівала "экстрэмісцкі" статус.

03.01.2025 У мінулым годзе "Вясна" задакументавала 119 гісторый пацярпелых ад дзеянняў уладаў. Сведкі распавядалі пра вобшукі і затрыманні, фізічны і псіхалагічны гвалт, пра невыносныя ўмовы ўтрымання ў зняволенні і нечалавечае стаўленне з боку сілавікоў, пра страту здароўя і вымушаную эміграцыю. Распавядаем пра вынікі дакументавання ў 2024 годзе.