24.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы 23 снежня ў Беларусі налічваецца амаль 1300 палітвязняў. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Іх затрымліваюць і судзяць разам, пакуль бацькі за кратамі, на волі часта застаюцца непаўнагадовыя дзеці. Часам чальцоў сям'і затрымліваюць паводле адной справы, часам — за салідарнасць адно з адным. Сярод сённяшніх палітзняволеных налічваецца мінімум 30 сямей, за апошнія некалькі гадоў гэта максімальная колькасць сямей за кратамі. 

24.12.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Цэнтрвыбаркам 23 снежня вызначыў форму і зацвердзіў тэкст бюлетэня для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. У бюлетэні, апроч іншага, прапісалі забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Нагадаем, у 2020 годзе многія беларусы фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі іх на альтэрнатыўную платформу падліку галасоў. У сакавіку 2023 года набыў моц абноўлены Выбарчы кодэкс, у ліку навацый – забарона на здымку запоўненых бюлетэняў для галасавання. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі ўнясенне забароны ў выбарчы бюлетэнь.

24.12.2024 Тэгі: выбары-2025 23 снежня пасля рэгістрацыі кандыдатаў Цэнтрвыбаркам вызначыў шляхам лёсавання даты і часу перадвыбарных выступленняў па ТБ і радыё. Што характэрна, Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё. Аднак, як адзначае праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка, гэта не новая практыка для Лукашэнкі: ён не адмовіўся ад выступу толькі ў 1994 годзе.

24.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.12.2024 Тэгі: выбары-2025 Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі 23 снежня зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбараў прэзідэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка. Пры гэтым, ЦВК сцвярджае, што за вылучэнне Лукашэнкі сабралі больш за 2,5 мільёны подпісаў. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэты паказчык.

23.12.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, відэа, гісторыі вязняў У Беларусі калядныя святы ў няволі сустрэнуць не меней за 1280 палітзняволеных. Для некаторых з іх гэта ўжо пяты Новы год запар за кратамі. У месцах няволі кожны дзень падобны на адзін на аднаго. Як выглядае дзень у беларускай калоніі — распавялі ў відэа з розных куткоў свету былыя палітзняволеныя.

23.12.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Ілля (імя зменена ў мэтах бяспекі) жыў у адным з раённых гарадоў, працаваў на буйным прадпрыемстве, меў высокі заробак і ўваходзіў у склад рабочай тэлеграм-групы. За што і адбыў тры з паловай гады калоніі паводле дыфамацыйных артыкулаў. Цяпер ужо былы палітвязень распавёў "Вясне" пра тое, які шлях яму давялося прайсці.

23.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, зборныя матэрыялы Пасля падзей 2020 года беларусы рознымі спосабамі выказваюць пратэст супраць дзеянняў уладаў. Некаторыя выяўляюць нязгоду з дапамогай дзяржаўнай сімволікі: зрываюць чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў і ламаюць дрэўкі, або пакідаюць публічныя каментары пра дзяржаўны сцяг. Падобныя дзеянні ўлады кваліфікуюць, як "здзек з дзяржаўных сімвалаў". За апошнія чатыры гады паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса асудзілі як мінімум 211 чалавек агулам на 285 гадоў пазбаўлення волі.

23.12.2024 Тэгі: суды, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе з 12 снежня судзяць двух беларусаў — Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку — па абвінавачванні ў "замахе на акт тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". У прапагандысцім фільме восенню 2023 года сцвярджалася, што іх затрымалі за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне выбуховую прыладу, "якая мусіла б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ". Андрэй Зіненка ў фільме быў паказаны са слядамі збіцця на твары. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Епіхаў.

23.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.