- Катэгорыя: Вясна
14.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Распавядаем, як агітуюць на Гарадзеншчыне. Напярэдадні выбараў* чыноўнікі Гарадзеншчыны бесперапынна ездзяць па працоўных калектывах, а агітацыя вядзецца нават сярод непаўнагадовых. Вядома, усе мерапрыемствы накіраваны на агітацыю выключна за Лукашэнку.
- Катэгорыя: Вясна
14.01.2025 Тэгі: выбары-2025 У Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў. Пра гэта паведаміла ініцыятыва медыкаў "Белыя Халаты" са спасылкай на крыніцы.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі Вадзім Ермашук — блогер з Гродна, вядомы як Vadimati. Яго затрымалі 16 жніўня 2021 года і асудзілі на тры гады калоніі. 29 чэрвеня 2024 года блогер і ўжо былы палітвязень выйшаў на волю і цяпер распавёў "Вясне"сваю гісторыю рэпрэсій: пра тое, як у вобразе народнага дэпутата яго затрымлівалі ў Шчучыне, пра "пакаяльнае" відэа, якое так і не выйшла, пра ператрус дома ў пошуку сэкс-цацак сілавікамі, пра схіленне спецслужбаў да супрацоўніцтва і пра здзекі канкрэтных супрацоўнікаў калоніі. "Вясна" прыводзіць гісторыю Вадзіма ад першай асобы.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: выбары-2025 Раней паведамлялася, што за межамі Беларусі не плануецца ствараць выбарчыя ўчасткі. Беларусам замежжа прапаноўваюць прыняць удзел у галасаванні на выбарах*, прыехаўшы ў Беларусь — для іх створаны шэсць выбарчых участкаў. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначылі, што гэта дыскрымінацыя. Тым не менш, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заявіў, што не лічыць адсутнасць замежных участкаў ушчамленнем правоў выбаршчыкаў.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: дыскрымінацыя, выбары-2025 У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Кандыдаты могуць ажыццяўляць перадвыбарчую агітацыю ў пэўных формах, напрыклад, шляхам вырабу і распаўсюджвання агітацыйных матэрыялаў, правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканняў, мітынгаў і пікетавання), правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, выступаў у сродках масавай інфармацыі. Гэты этап у Беларусі праходзіць неактыўна і незаўважна, але кандыдаты прадстаўляюць выбаршчыкам свае праграмы. У адпаведнасці з законам ім забараняецца прапагандаваць сацыяльную, расавую, нацыянальную, рэлігійную або моўную перавагу, якая выяўляецца ў падбухторванні да дыскрымінацыі, варожага стаўлення або гвалту. Тым не менш, як заўважылі юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", некаторыя кандыдаты у сваіх праграмах парушылі гэтую антыдыскрымінацыйную норму.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: заканадаўства, рэпрэсіі 10 студзеня ў другім чытанні быў прыняты праект змяненняў у законы паводле пытанняў крымінальнай адказнасці. Акрамя іншага, пашыраецца пералік артыкулаў, па якіх магчымае завочнае асуджэнне, напрыклад, за "распальванне варожасці", "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь", "абразу прэзідэнта", "здзек з дзяржсімвалаў". У Крымінальны кодэкс таксама прапануецца ўвесці паняцце "прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў" і абараніць яго з дапамогай увядзення новага крымінальнага артыкула "гвалт або пагроза" ў дачыненні да экс-прэзідэнта, а таксама ўключэннем гэтага суб'екта ў артыкул 367 (паклёп на прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта). Юрыст і праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка коратка прааналізаваў новыя змены.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Брэсцкі абласны суд 10 студзеня абвясціў прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў палітвязню пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 50 000 базавых велічыняў (2,1 мільён рублёў), паведаміла Генпракуратура. Таксама паведамляецца, што мужчына падчас расследавання пералічыў дзіцячым дамам 600 тысяч даляраў.
- Катэгорыя: Вясна
13.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-13 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: грамадства, карткі, выбары-2025 З 22 па 31 снежня 2024 года ў Беларусі прайшла рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра падрабязнасці гэтага этапу выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: палітвязні, культура, праваабаронцы Асобы: Алесь Бяляцкі Да Дня праваў чалавека ў Беластоку 10 снежня выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру, палітзняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Выданне мае назву “За беларускае жыццё…”.