- Катэгорыя: Вясна
15.11.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні, даклады Справаздача "Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне" прысвечана таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года. Дакумент ўяўляе сабой унікальнае даследаванне справядлівасці з трох частак: прававы аналіз, псіхалагічныя аспекты і сацыялагічныя дадзенныя. Публікуем асноўныя высновы са справаздачы.
- Катэгорыя: Вясна
15.11.2024 Тэгі: палітвязні, культура, правы чалавека 15 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі. У 1981 годзе гэты дзень быў абвешчаны Міжнародным ПЭН-клубам у падтрымку пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб прыцягнуць увагу да несправядлівага зняволення пісьменнікаў і пісьменніц у розных краінах. Паводле падлікаў Беларускага ПЭНа, цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца як мінімум 38 людзей Слова. Агулам яны асуджаныя да 238 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.
- Катэгорыя: Вясна
15.11.2024 Тэгі: культура, правы чалавека, асвета Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 15 лістапада абвясціла імёны пераможцаў і лаўрэатаў за 2024 год. Як паведамляе Беларускі ПЭН, некаторыя пераможцы і лаўрэаты схавалі свае імёны дзеля ўласнай бяспекі.
- Катэгорыя: Вясна
15.11.2024 Тэгі: палітвязні, псіхалагічная дапамога На дадзены момант у Беларусі статус былога палітвязня атрымалі 2366 чалавек. Гэта значыць, што мінімум столькі людзей прайшлі праз зняволенне ў межах крымінальнай справы і сутыкнуліся з аднаўленнем пасля яго. За гэтымі гісторыямі стаяць не толькі асабістыя шляхі адаптацыі, а таксама вялікія высілкі па дапамозе іх сямей, родных, блізкіх і сяброў. Як дапамагчы чалавеку пасля зняволення? Як падрыхтавацца да яго вызвалення? Адразу адзначым, што ўніверсальных парадаў не існуе, бо кожны чалавек і яго досвед унікальны. Але мы прывядзем тое, што раюць былыя палітзняволеныя і праваабаронца.
- Катэгорыя: Вясна
15.11.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, пераслед У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі
- Катэгорыя: Вясна
14.11.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, аналітыка, экстрэмізм Чарговыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, супарваджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі. Штодзённа ў дамы дзясяткаў людзей урываюцца ўзброеныя сілавікі. Людзей брутальна затрымліваюць, некаторых збіваюць і катуюць. Сітуацыя перад новымі выбарамі толькі пагаршаецца. З верасня па сярэдзіну лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных справаў, абсалютная большасць з якіх — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах. "Вясна" распавядае, як улады "зачышчаюць" краіну ад "экстрэмістаў" перад выбарамі-2025.
- Катэгорыя: Вясна
14.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Праз тыдзень з пачатку збору для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 700 тысяч подпісаў. Гэта ў сем разоў больш, чым неабходна. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" каментуюць гэта.
- Катэгорыя: Вясна
14.11.2024 Тэгі: выбары-2025 З сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты". У дзяржаўных СМІ з’яўляюцца рэпартажы аб выбарчых пікетах, але часцей за ўсё асвятляюцца зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. 13 лістапада дзяржаўнае інфармацыйнае агенства "БЕЛТА" апублікавала рэпартаж з выбарчага пікета на тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Нагадаем, што менавіта айцішнікі Беларусі ў 2020-м годзе актыўна падтрымалі пратэст супраць Лукашэнкі. Цяпер жа на фотаздымках паказалі, як днём праграмісты і праграмісткі выбудоўваюцца ў чэргі каля намётам з лозунгам "НАДО!", каб пакінуць подпіс у падтрымку Лукашэнкі. Праваабаронца Алег Мацкевіч пракаментаваў сітуацыю.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У чэрвені у судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню Аляксандру Францкевічу, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ адзін год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна больш за месяц нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра. Маці палітвязня цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, выбары-2025 Еўрадэпутаты выступілі з заявай 12 лістапада з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю, прымеркаванага да дня смерці Рамана Бандарэнкі. Яны ў чарговы раз запатрабавалі ад беларускіх уладаў поўнага выканання правоў чалавека, права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку для палітычных партый, а таксама поўнага выканання міжнародных стандартаў АБСЕ па выбарах, прынятых Камітэтам ААН па правах чалавека. Тэкст заявы апублікаваў "Парламенцкі канал".