18.04.2025 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

18.04.2025 Тэгі: правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, правы дзіцяці У апошнія гады школьнікі, навучэнцы каледжаў і студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі ўсё часцей наведваюць турмы, СІЗА і іншыя месцы пазбаўлення волі. Навіны пра гэта перыядычна з'яўляюцца ў інтэрнэце. Яны наведваюць установы, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя, слухаюць гісторыі асуджаных і глядзяць на камеры, прагулачныя дворыкі і штрафныя ізалятары, у тым ліку дзе утрымліваюцца палітзняволеныя. Намеснік пракурора горада Магілёва Яўген Фурманаў распавядаў, што толькі за 2022 год турму № 4 наведала больш за 400 навучэнцаў устаноў адукацыі горада. Падлеткам паказваюць жорсткія ўмовы ўтрымання, каб, як сцвярджаюць арганізатары, "папярэдзіць правапарушэнні" і "сфарміраваць законапаслухмяны лад жыцця". Але ўзнікае пытанне: ці сапраўды такая практыка працуе як выхаваўчы інструмент? Праваабаронцы адзначаюць, што такія захады парушаюць права на адукацыю, не адпавядаючы яго мэтам, і права на свабоду ад псіхалагічнага гвалту. Яны таксама супярэчаць кіруючым прынцыпам папярэджання злачыннасці сярод непаўналетніх. "Вясна" зрабіла агляд практыкі арганізацыі экскурсій для падлеткаў у месцы пазбаўлення волі.

22.04.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-22 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

23.04.2025 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 10 сакавіка быў вынесены прысуд 42-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Цераховічу. Яго абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) і прызначылі дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес Юрый Казакевіч.  

23.04.2025 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

23.04.2025 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou Антаніна Нянашава ("Прагрэсіўныя", Латвія), Хельмут Брандштэтэр (Еўрапейскі парламент, "NEOS/Renew Europe", Аўстрыя) і Біл Кід ("Шатландская нацыянальная партыя", Шатландыя) стануць "хроснымі" Анастасіі Пакаташкінай, Аляксандра Ігнацюка і Надзеі Лапцёнак.

22.01.2025 Тэгі: грамадства, выбары-2025 Генеральны дакладчык ПАСЕ па дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру (Польшча, ALDE) заявіў, што "так званыя прэзідэнцкія выбары, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года, стануць чарговай фікцыяй, якая зноў пазбавіць беларускі народ права на ўдзел у свабодных і справядлівых выбарах".

22.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

22.01.2025 Тэгі: выбары-2025 У Еўрапейскім парламенце пасля дэбатаў ухвалілі рэзалюцыю "Неабходнасць дзеянняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі". Галасаванне за праект рэзалюцыі адбылося 22 студзеня: 567 дэпутатаў былі за, 25 супраць, 66 устрымаліся, піша "Радыё Свабода".

22.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-20 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.