- Катэгорыя: Вясна
16.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, выбары-2025 Праўладныя СМІ паведамляюць, што ў Мінску затрымалі 36-гадовага мужчыну, які нібыта публічна абразіў Лукашэнку падчас збору подпісаў ягонай ініцыятыўнай групай.
- Катэгорыя: Вясна
16.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі Праваабаронцы "Вясны" ў лістападзе фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. За мінулы месяц ахвярамі рэпрэсіяў у крымінальным парадку сталі не менш за 144 чалавекі, з якіх 35 жанчын і 109 мужчын. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя ў межах працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
16.12.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алег Гулак Два гады як Беларускі Хельсінскі камітэт і ўвесь праваабарончы беларускі сектар панёс вялікую страту – ва ўзросце 55 гадоў пайшоў з жыцця старшыня БХК, грамадскі дзеяч і праваабаронца Алег Гулак, надзейны і блізкі сябра для многіх грамадскіх ініцыятыў і для вясноўцаў. Праваабаронца з вялікім практычным досведам Алег зрабіў важны ўнёсак для развіцця праваабарончага руху Беларусі, ініцыяваў грамадскія кампаніі на самым высокім узроўні па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сёння сябры “Вясны” ўзгадваюць Алега Гулака, аддаючы даніну павагі калегу, настаўніку, сябру.
- Катэгорыя: Вясна
15.12.2024 Тэгі: свабода слова, рэпрэсіі Тэма масавых рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі скразной лініяй праходзіла праз змест і тэматыку працы “Форума арганізацый журналістаў краін Балтыі і журналістаў, якія пераследуюцца”. Мерапрыемства адбылося ў зале Канстытуцыі Сейма Літоўскай Рэспублікі 13 снежня. Сярод экспертаў, аналітыкаў і прадстаўнікоў СМІ Літвы, Латвіі і Эстоніі, моцна гучаў голас прадстаўнікоў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
15.12.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, прымусовая праца Працу ў беларускіх калоніях называюць прымусовай, паколькі звычайна зняволеных накіроўваюць на цяжкія і брудныя работы, дзе на парушэнні тэхнікі бяспекі адіміністрацыя пенітэнцыярных устаноў глядзіць скрозь пальцы. Крымінальна-выканаўчы кодэкс вызначае, што ўсе асуджаныя абавязаны працаваць падчас адбыцця пакарання. Выключэнне зробленае толькі для пенсіянераў, інвалідаў і цяжарных. Каардынатар грамадскай кампаніі Respect-Protect-Fulfill Марыя Сляпцова нядаўна адзначала, што асуджаныя не могуць адмовіцца ад працы, нават калі лічаць яе цяжкай па стане здароўя. Адмова ад працы з'яўляецца “злосным парушэннем унутранага распарадку і цягне за сабой пакаранне – штрафны ізалятар, а магчыма і ўзбуджэнне новай крымінальнай справы па артыкуле 411 КК. Турэмная адміністрацыя ўсё часцей выкарыстоўвае такую практыку для пераследу палітвязняў, каб падоўжыць іх тэрмін зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, аналітыка, рэпрэсіі Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі 64-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі амаль год таму — у студзені 2024 года, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Жанчыну асудзілі на тры гады калоніі за дапамогу палітвязням, яна адбывае тэрмін у гомельскай калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.12.2024 Тэгі: скаргі, ААН, праваабаронцы Камітэт па правах чалавека ААН вынес станоўчае рашэнне паводле справаў адразу 18-ці заяўнікаў, што былі затрыманыя і абвінавачаныя паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Камітэт лічыць, што санкцыянаванне аўтараў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы паводле артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабарончы цэнтр "Вясна" пагаварыў з адной з заяўніц — Ірынай Грышчук — пра тое, навошта яна прайшла такі шлях.