- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск. А цяпер яго зноў будуць судзіць паводле арт. 411 КК. Суд распачнецца ўжо 15 студзеня. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення волі.
У снежні не менш за 20 палітвязняў цалкам адбылі тэрміны, а 49 чалавек выйшлі на волю па памілаванні
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: палітвязні, аналітыка, рэпрэсіі У Беларусі на дадзены момант прызнаныя палітвязнямі 1258 чалавек, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Рэжым Лукашэнка працягвае вызваляць палітвязняў з месцаў няволі па памілаванні. Па даных "Вясны", у снежні на волю выйшлі мінімум 69 чалавек: 20 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі дзве жанчыны, яшчэ 49 палітзняволеных памілавалі Указамі Лукашэнкі. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні Напрыканцы снежня ў Мінску асудзілі 41-гадовага Мікалая Хілу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый). Суддзя Алена Ананіч прызначыла Мікалаю чатыры гады пазбаўлення волі, піша выданне Politico.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, гісторыі вязняў Сёння ў Беларусі налічваецца 1258 палітычных зняволеных. За снежань 2024 году выйшлі чатыры заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадаліся яшчэ 58 чалавек. "Вясна" распавядае пра некаторых з іх.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алесь Бяляцкі Праваабаронца Алег Мацкевіч разважае пра неабходнасць хутчэйшага вызвалення Нобелеўскага лаўрэта міру Алеся Бяляцкага і прыводзіць аргументы, чаму гэта важна для усіх беларускіх палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі На дадзены момант за кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніна Японіі. Іх абодвух затрымалі за здымку чыгункі і абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці". Інфармацыі пра абставіны іх пераслед бракуе. Пра афіцыйнае абвінавачванне выкладчыку Наканісі Масатосі, над якім ужо заўтра распачнецца суд, паведамляла толькі дзяржаўнае тэлебачанне. "Вясна" папрасіла адваката Кена Сібата з Японіі распавесці, што пішуць пра затрыманых японскія выданні.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі На працягу апошняга месяца 2024 года фіксавалася тэндэнцыя інтэнсіўнай працы судовай сістэмы па вынясенні прысудаў грамадзянам, супраць якіх ужылі палітычна матываваныя крымінальныя рэпрэсіі. Праваабаронцы "Вясны" адзначаюць, што за снежань паводле папярэдніх даных былі рэпрэсаваныя не менш за 188 чалавек, з якіх 141 мужчына, 47 – жанчын. Яшчэ сямёра чалавек былі асуджаныя ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа Рабкова Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыі "Саюз 90/Зялёныя" ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная "хросная" палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай, даслала ёй ліст падтрымкі з нагоды 30-годдзя.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2025 Тэгі: сілавыя структуры, катаванні, зборныя матэрыялы Супрацоўнікі ўнутраных спраў надзелены правам на выкарыстанне спецыяльных сродкаў у выпадках, калі гэта неабходна для прадухілення здзяйснення злачынства, альбо калі існуюць пагрозы з боку асобы іншым грамадзянам альбо грамадскаму парадку. Аднак пасля 2020 года спецсродкі сталі часта выкарыстоўвацца для адміністрацыйна затрыманых і палітычных зняволеных. “Вясна” аналізуе адпаведнае заканадаўства і прыводзіць шматлікія факты яго парушэння з боку супрацоўнікаў МУС.