- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца суд над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым. Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня вынеслі прысуды тром палітзняволеным — стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушку. Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба "Пагоня" і змясцілі пад варту. Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі. Цяпер іх судзяць агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за распаўсюд улётак да рэферэндуму, удзел у Маршы, маляванне "Пагоні", спаленне дзяржаўнага сцягу. На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян — прызнала цалкам. У выніку, суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў Анатоля да 6 гадоў калоніі, Алену — да 4 гадоў калоніі, Лілію — да 5 гадоў "хатняй хіміі" і яе вызвалі ў зале суда. Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічыняў і павінен кампенсаваць шкоду пацярпелым. Палітвязняў затрымалі ноччу 31 студзеня за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня". Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 20 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стаў вядомы яшчэ адзін прысуд па “народным артыкуле” – актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (я.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў жыхара Пінска, які працаваў у сталіцы, Івана Валацко.
- Катэгорыя: Вясна
15 верасня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Паўла Наздры, якому выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню".
- Катэгорыя: Вясна
19 верасня Магілеўскі абласны суд разглядзеў справу Алены Лазарчык, якую абвінвацілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах.
- Катэгорыя: Вясна
Судом Магілёўскай вобласці напрыканцы жніўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Сяргея Фісюка, абвінавачанага ў здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко. За каментары ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.