Перастрэлка ў мінскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ У Мінскім гарадскім судзе 4 жніўня вынеслі прысуд па "справе Зельцэра" палітзняволенаму Ігару Арцюху — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 37-гадовага мужчыну прызналі вінаватым па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яго ў закрытым рэжыме.

Міжнародны круглы стол "Грамадзянская супольнасць: умацаванне патэнцыялу і падсправаздачнасць", арганізаваны Венецыянскай камісіяй і БДІПЧ АБСЕ пад эгідай старшынства Ірландыі ў Камітэце міністраў Савета Еўропы, адбыўся 13 верасня ў Страсбургу. Адно з яго пасяджэнняў прысвяцілі розным формам удзелу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў грамадскім жыцці. Сярод дакладчыкаў — і прадстаўніца праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Сацункевіч. Яна распавяла пра агульную сітуацыю ў Беларусі са свабодай асацыяцый. Праваабаронца адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі заўсёды была складанай, а свабода асацыяцый і свабода мірных сходаў на ўзроўні нацыянальнага закона заўжды абмяжоўваліся. Аднак пасля выбараў у жніўні 2020 года беларускае грамадства сутыкнулася з беспрэцэндэнтнымі рэпрэсіямі і сацыяльна-палітычным крызісам, і сітуацыя з кожным днём пагаршаецца. Гэта адбілася і на свабодах аб'яднанняў, у тым ліку на праве на іх свабоднае стварэнне, удзел і свабодны выхад з іх:

Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года 23 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада. Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенка і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org 18 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна вынеслі прысуд Святлане Кіндзель. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Прысуд вынесла Юлія Інчына.

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 жніўня асудзіў цэлую сям'ю за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Юлія Інчына асудзіла паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) мужа і жонку Алену і Андрэя Бармутаў, а таксама ягоную сястру Вольгу Рахубу да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага. Доказамі віны сталі перасланыя адно аднаму здымкі з Маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад закладам. Згодна з версіяй абвінавачвання, Алена і Андрэй Бармуты, а таксама ягоная сястра Вольга Рахуба, "дзейнічаючы сумесна паміж сабой і іншымі асобамі, у выкананне публічных заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія ставілі сваёй сапраўднай мэтай загадзя спланаванае ажыццяўленне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, цягнуць парушэнне працы транспарту, размешчаных у глабальным камп'ютарным сеціве інтэрнэт на розных інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляючыся дакладна праінфармаванымі з розных крыніц пра планаванае правядзенне на тэрыторыі Мінска масавых мерапрыемстваў без падачы заяваў аб іх правядзенні з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, скіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, узялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".

Васіль Бераснеў У актывіста аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіля Бераснева, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА №1 Мінска, значна пагоршылася здароўе.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў і Рабочыя групы ААН пра парушэнне правоў затрыманай Ганны Тукавай з Наваполацку, якая на школьнай лінейцы ў гімназіі выйшла з антываеннай акцыяй. Паведамленні накіравалі да Спецдкладчыкаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, а таксама Рабочыя групы па адвольных затрыманнях і па пытанні дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Нагадаем, 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі, быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна Тукава на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак "Вікторыі". Міліцыянт павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сыходзіла яна пад апладысменты людзей. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Ганну, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, ужо тыдзень утрымліваюць за кратамі.

12 верасня ў судзе Іванаўскага раёна вынесены прысуд палітвязню Івану Кузюру. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса паводле "справы Зельцэра" і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітзняволены Сцяпан Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ, паведамляецца на яго Instagram-старонцы. Палітвязень пратэставаў супраць блакавання ліставання і змяшчэння палітвязняў у ШІЗА. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары. Вядома, што Сцяпана змяшчалі ў івацэвіцкую лякарню пасля таго, як эн праглынуў лязо, а пасля парэзу накладалі швы на руку. Стан здароўя палітвязня нармальны, але праблемы з адміністрацыяй не вырашыліся. Цяпер Латыпаў чакае суд па ўзмацненню рэжыму — яго могуць перавесці ў турму. «Вясна» распавядае пра пераслед палітвязня Сцяпана Латыпава ў «Воўчых норах». Як паведамляюць родныя Сцяпана Латыпава, у ліпені, знаходзячыся ў памяшканні камернага тыпу, куды яго змясцілі ў сэрэдзіне траўня, палітвязень глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ на знак пратэсту супраць ціску з боку адміністрацыі папраўчай калоніі № 22. Прычынай сталі блакаванне ліставання і змяшчэнне вязняў у ШІЗА.