Дарэн Уокер, прэзідэнт Фонду Форда, і Амаль і Джордж Клуні 29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі.

Аляксандр Велясніцкі 26 веранся Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па спаве экс-ваеннага Аляксандра Велясніцкага, якога абвінавачваюць адразу па двух артыкулах: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне варожасці).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Алесю Бяляцкаму, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычнаму зняволенаму, 25 верасня споўнілася 60 гадоў. Гэта не першы дзень нараджэння, які яму даводзіцца правесці за кратамі. Салідарнасць з Алесем праявілі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы. Арганізацыя RightLivelihood у віншаванні для Бяляцкага адзначыла, што ён атрымаў узнагароду RightLivelihood за намаганні ПЦ "Вясна" па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Месца падзення вайсковага самалёта ў Баранавічах. Судом Лунінецкага раёна прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 58-гадовага мясцовага жыхара Сяргей Глівенкі, абвінавачанага ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Арцем Ламаносаў Стала вядома, што 31 жніўня палітвязня Арцёма Ламаносава асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч. Ён прызнаў Ламаносава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Юрый Станеўскі. У Гродненскім абласны судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнесла ў спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнайсці.

Наталля Падлеўска 56-гадовая Наталля Падлеўска паўгода знаходзілася ў СІЗА без суда. У траўні 2022-га ёй прызначылі год калоніі за некалькі каментароў, але пасля пераліку пакарання яна выйшла на волю ўжо ў ліпені. Пасля вызвалення яна распавяла нам пра ўмовы ўтрымання, стаўленне персанала да палітвязняў, а таксама пра людзей, якіх яна сустрэла за кратамі.  

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронца і валанцёрка ПЦ “Вясна” Таццяна Ласіца была нечакана вызвалена з Гомельскай калоніі. Пра гэта стала вядома "Гомельскай Вясне" 24 верасня. За кратамі Ласіца прабыла агулам 1 год і 8 месяцаў. Прычына яе вызвалення  — памілаванне.