Апошняе фота сям'і, калі Дзяніс быў на волі Палітзняволены Дзяніс Іваноў працуе ў галіне кіно. Ён акцёр, здымаўся ў серыяле "Вяртанне Мухтара", быў кастынг-дырэктарам стужкі. Яго асудзілі на два гады "хіміі" паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, якія ён адбывае ў ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на "БелТІЗ".

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Варшаве з 26 верасня па 7 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. У ёй прымаюць удзел дэлегацыі 57 краін АБСЕ, яе структур і партнёраў, грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый, у тым ліку, і беларускія праваабаронцы. 28 верасня на пленарным пасяджэнні абмеркавалі крызіс з правамі чалавекамі ў Беларусі. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка, які таксама прымае ўдзел у Канферэнцыі, адзначае важнасць такога ўдзелу для беларускага грамадства. Гэта дазваляе прыцягнуць увагу да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і спрыяць дыскусіі паміж грамадзянскай супольнасцю і прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц АБСЕ аб магчымых наступных кроках па забеспячэнні адказнасці вінаватых і правасуддзя для пацярпелых.

У Мінскім гарадскім судзе сёння абвесцілі прысуды па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву і Аляксандру Сідарэнку — па 12 гадоў калоніі кожнаму. У залежнасці ад ролі кожнага ў розным спалучэнні іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў ініцыятыве "Буслы ляцяць", якая прызнана тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шынаў аўтамабіля актывіста-карэспандэнта рэспубліканскага СМІ; кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі; знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская.

Ксенія Луцкіна ў судзе У Мінскім гарадскім судзе 28 верасня вынесены суровы прысуд былой журналістцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкінай. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

У судзе Заводскага раёна Мінска 23 верасня агучылі прысуды адразу чатыром палітвязням — Міхаілу Хаміцэвічу, Мікалаю Карабко, Вячаславу Дашкевічу і Таццяне Заяц. Іх абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме) за рассылку лістоў сябрам выбарчых камісій з заклікам лічыць сумленна галасы на рэферэндуме 27 лютага. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла Мікалаю Карабко 2,5 гады калоніі, а астатнім — па два года зняволення. Па справе адбылося пяць працэсаў, якія праходзілі ў адкрытым рэжыме. Нагадаем, у КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі "зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю". Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Арцём Мазанік. Мінскі гарадскі суд 28 верасня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага праграміста Арцёма Мазаніка, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

У "Пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль за два гады ўключыў 172 асобы, якія "маюць дачыненне да пратэснай дзейнасці". Сярод іх 70-гадовы пенсіянер з Нясвіжа і 21-гадовы студэнт педагагічнага факультэта, настаўніца музыкі з Ліды і сківічны хірург з Мінска, былы памочнік пракурора і хворая на эпілепсію маці маленькай дзяўчынкі. КДБ лічыць тэрарыстамі тых, кто пакідаў каментары ў сацсетках пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-каналаў, удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама тых, хто адкрыта выступае супраць дзеючай улады за мяжой. "Вясна" распавядае пра сярэднестатыстычнага "пратэснага тэрарыста" па версіі КДБ, пра 19 жанчын, якія патрапілі ў Пералік, самых старэйшых і малодшых "тэрарыстаў", а юрыст Павел Сапелка каментуе, якія могуць быць наступствы пры злоўжыванні беларускімі ўладамі ў рэпрэсіўных мэтах такога інструмента. Першых асобаў, якія "маюць дачыненне да пратэснай дзейнасці", Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у Пералік 19 лістапада 2020 года. Гэта заснавальнік і рэдактар тэлеграм-канала Nexta Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч. З тых часоў спіс пачаў нястрымана расці і цяпер туды ўключаны 172 асобы, "датычныя да пратэснай дзейнасці".

Аляксандр Дураеў У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 27 верасня пад час працэсу над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым абвешчаны перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму выплаціць маральную шкоду пацярпелым па справе.