Беларускія чыноўнікі ў канцы жніўня абмеркавалі магчымасць узмацнення жорсткасці закона ў дачыненні да людзей, якія маюць залежнасць ад алкаголю – пра гэта напісаў SB.by. У прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала “адрэгуляваць” сістэму накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі – гэтую прапанову падтрымала і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Разам з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам разбіраемся: якім чынам у Беларусі ўжо мяняліся (спрашчаліся) падыходы да накіравання людзей у ЛПП і што не так у гэтых новых прапановах з боку ўладаў.

Суд Дрыбінскага раёна асудзіў на два з паловай гады пазбаўлення волі магілёўца Паўла Белагалову паводле "справы Зельцэра". Дрыбінскі раённы суд прызнаў вінаватым магілёўца Паўла Белагалова ў «абразе прадстаўніка ўлады» паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Стала вядома, што ў канцы чэрвеня палітзняволеную Юлію Макась асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынесены ў судзе Савецкага раёна 28 чэрвеня 2022 года. Яе вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 21-гадовага студэнта чацвёртага курса гістарычнага факультэта БДПУ Матвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 ст. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Па словах сукамерніка, пераследавалі хлопца, у тым ліку за каментары ў сацсетках. Стала вядома, што суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.   Вядома, што раней Матвея затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. У межах крымінальнай справы затрымалі наўпрост у дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў.

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч. У Гомельскі абласны суд перададзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

Ксенія Луцкіна ў судзе У Мінскім гарадскім судзе 20 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы былой журналісткі Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

Суддзя Наталья Бугук 5 верасня ў Мінскім гарадскім судзе агучаны вырак навапалачаніну Станіславу Пугачову. Да падзей 2020 года ён працаваў следчым у Мінску. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 20 верасня 2022 г.

Аляксандр Дураеў У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца суд над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым. Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).