Сёння, 23 верасня, палітвязняволенаму праваабаронцу "Вясны" з Гомеля Леаніду Судаленку спаўняецца 56 гадоў. Свой Дзень нараджэння ён сустракае ў папраўчай калоніі №3 у Віцебскай вобласці. З Віцебска родам і блізкі сябар Леаніда — Павел Левінаў, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэта. Адзін аднаго яны называюць "братамі", а аб'ядноўваюць іх не толькі праваабарончая дзейнасць, але і незвычайныя традыцыі. "Вясна" распавядае пра сяброўства двух праваабаронцаў. Леанід Судаленка і Павел Левінаў пасябравалі ў далёкім 2006-м годзе:

Сяргей Сацук. Мінскі гарадскі суд 23 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука.

Таццяна Колас. У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы 41-гадовай Таццяны Колас, якую абвінавачваюць у тым, што нібыта яна перадала асабістыя дадзеныя тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня да паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына. За каментары ў тэлеграм-чатах і каналах яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі (артыкулы 369 і 368 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава.   Паўла асудзілі па трох эпізодах. Напрыканцы 2020 года ён у тэлеграм-канале пакінуў каментар, які "зняважаў годнасць" тады яшчэ міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. Таксама, згодна версіі абвінавачвання, Ларын пакінуў каментар у адносінах да Лукашэнкі — допіс прызнаны абразлівым. І 24 лютага 2022 года ў дваровым тэлеграм-чаце мікрараёна "Малінаўка" Ларын выказаўся пра "спецыяльную ваенную аперацыю". Самі каментары на судзе не агучваліся. 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Правабаронцы розных краін зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай — яна прайшла каля амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вільні 21 верасня, у Міжнародны дзень міра. У акцыі прынялі ўдзел і беларускія праваабаронцы, якія жылі ва Украіне і засталі там вайну. Што яны казалі?

Яўген Віславух. На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе.

Ксенія Луцкіна ў судзе У Мінскім гарадскім судзе 21 верасня былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна выступіла з апошнім словам. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 21 верасня 2022 года

Яўген Карпаў у судзе. У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, абвінавачанага па ч.1 арт. 361-1 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).