- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 15 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага сталічнага прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага.
- Катэгорыя: Вясна
Распавядаем пра тое, чаму кожнаму з нас важна дапамагаць арганізацыям грамадзянскай супольнасці, у тым ліку грашовымі ахвяраваннямі, як гэта зрабіць бяспечна і як падтрымаць "Вясну". Недзяржаўныя арганізацыі, некамерцыйныя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі, грамадскія арганізацыі, і шырэй — арганізацыі грамадзянскай супольнасці — усе гэтыя словы з'яўляюцца сінонімамі для паняцця "трэці сектар".
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 15 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы былой журналісткі Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкінай. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
- Катэгорыя: Вясна
6 верасня палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча асудзілі да 17 гадоў калоніі. На наступны дзень на кароткатэрміновым спатканні з ім змагла сустрэцца ягоная мама.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска пачынае ў другой палове дня 15 верасня разгляд крымінальнай справы былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы жыхар абласнога цэнтра абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых. Яго абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Такі прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе "разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу". 12 верасня Івашын выступіў з апошнім словам, але яго не змагло пачуць грамадства праз тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня асудзіў мясцовага жыхара Яўгена Гукава, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: