- Катэгорыя: Вясна
Студэнта БДУ Уладзіслава Бандарыка затрымалі з сябрамі сёлета 19 студзеня, калі яны на Нямізе здымалі відэаагляд на дроны для свайго ютуб-блога Nick&Bon. Супрацоўнікі АМАПа адразу праверылі тэлефоны хлопцаў і знайшлі там фота і відэа з самага шматлікага ў гісторыі Беларусі Марша пратэсту 16 жніўня 2020 года. Уладзіслаў проста ішоў у натоўпе — за гэта яго засудзілі да 2,5 гадоў "хіміі". Але да суда яго арыштавалі на 15 сутак за "непадпарадкаванне" і ўтрымлівалі на "Валадарцы" яшчэ каля двух месяцаў. Уладзіслаў вучыўся на першым курсе ў БДУ — загад наконт яго адлічэння з'явіўся праз месяц пасля затрымання. 24-гадовы Уладзіслаў пакінуў Беларусь, каб "не губляць час на "хіміі", а паехаць далей развівацца". Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіванні на Акрэсціна і два месяцы ў СІЗА-1. Уладзіслава затрымалі за ўдзел у Маршы 16 жніўня 2020 года. Цяпер хлопец распавядае, чаму ён далучыўся да пратэснага руху:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 19 верасня пачынаюць судзіць стаматолага-артапеда медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандра Дураева. Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ( ч.1 арт. 368 і ч.2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да вогнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў ( ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Судом Ленінскага раёна Гродна 1 верасня была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча, абвінавачанага ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і масавых беспарадках.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
За апошні год у Беларусі значна павялічыўся ціск на адвакатаў. Дзесяткі абаронцаў засталіся без ліцэнзій, іх выключаюць з калегій і пераследуюць па крымінальных і адміністрацыйных справах. Цяпер у няволі ўтрымаліваюцца мінімум сем адвакатаў, сярод якіх — Анастасія Лазарэнка. Палітзняволеную адвакатку затрымлі 2 чэрвеня —праз два дні пасля яе 40-годдзя. Сілавікі прыехалі да жанчыны з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. Супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса за "перадачу дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы". Ужо больш за тры месяцы яна ўтрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу "Крона". Сябар Анастасіі распавёў "Вясне" пра ейныя захапленні, сям’ю і настрой пасля затрымання. "У сваім жыцці адным з самых сваіх найвялікшых дасягненняў я лічу маё сяброўства з Анастасіяй Уладзіміраўнай Лазарэнка. Для тых, каго яна абараняла, яна — Анастасія Уладзіміраўна, для супрацоўнікаў і знаёмых — Насця, для сяброў — Насценька. Анастасія Лазарэнка — гэта, на мой погляд, лепшы адвакат для таго, хто жадае, каб яго ўсёй душой падтрымалі і з найвялікшай пользай правялі яго справу, пры тым не было б патрэбна аддаць адвакату апошнія парткі. Адвакатам яна з'яўляецца больш за 10 год і за гэты час не адна сотня людзей дзякуе ў душы за тое, што прыйшлі менавіта да Анастасіі Уладзіміраўны, каб атрымаць дапамогу ў сваіх жыццёвых цяжкасцях.
- Катэгорыя: Вясна
17 верасня — два гады як наша калега і сяброўка, праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова была затрыманая і кінутая за краты. А 6 верасня яе асудзілі да шакуючага тэрміна зняволення ў 15 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскім абласным судом 16 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі. Адвінавачаны – палітзняволены Сяргей Канавалаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Дрыбінскага раёна 25 жніўня вынес прысуд магіляўчаніну Паўлу Белаголаву, абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна 15 верасня вынесены прысуд пяці зняволеным — у тым ліку, чатырох палітвязняў. Суддзя Сяргей Кацар вынес тэрміны, звязаныя з пазбаўленнем волі, якія запрасіў пракурор. Ён асудзіў на тры гады калоніі Іллю Давыдзенку, на 2,5 гады калоніі — Марыну Маркевіч, на паўтара года калоніі — Ганну Кісялёву, Віктару Хімароду і Максіма Мацулевіча. Таксама вядома, што "Мінсктранс" падаў пазоў на 15 тысяч беларускіх рублёў. На абвяшчэнні прысуда палітзняволеныя былі ў кайданках, іх суправаджалі шасцёра канваіраў.