У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко. За каментары ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.

Сяргей Бабко быў затрыманы 26 траўня гэтага года ў межах крымінальнай справы. Адразу ён утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сяргей Сямёнавіч Бабко

Крыніца: Палітвязня Сяргея Бабко асудзілі да 2 гадоў калоніі за "абразы"