Уладзіслаў Рабіч з маці каля суда. Фота: intex--press-by 12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна вынес прысуд мужчыне з першай групай інваліднасці Уладзіславу Рабічу, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Вырак агучыў суддзя Мікалай Кміта. Дзяржабвінавачанне падтрымала памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 12 верасня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: shraibikus.com Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе Сцяпана Хадатовіча, якога абвінавачваюць у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці па крымінальным артыкуле 341.

У Гродзенскім абласным судзе 12 верасня агучылі прысуд 52-гадоваму палітвязню Рыгору Грыгу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго затрымалі 29 верасня мінулага году ў Гродне па так званай "справе Зельцэра". Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ за абразу Лукашэнкі і заклікі да санкцыяў. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі. 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы адразу ў адносінах да трох палітзняволеных Анатоля Латушкі, Ліліі Ананян, Алены Маліноўскай. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня" і змясцілі пад варту. Цяпер іх судзяць агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. 25 жніўня ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса затрымалі яго жонку — Алену. Справу разглядае суддзя Дзмірый Карсюк. Палітвязняў затрымалі ноччу 31 студзеня за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня". Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі. 

Суд Мазырскага раёна 7 верасня вынес прысуд палітзняволенаму Яраславу Пашкову. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага  кодэкса) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368). Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.

Музыка Зміцер Бохан правёў на Акрэсціна амаль 5 сутак — з ночы 9 жніўня да вечара 14 жніўня 2020 года. Цяпер ён з'ехаў з краіны і знаходзіцца ў бяспецы. Малады чалавек распавёў "Вясне" пра затрыманне, умовы ў ізалятары ў той час, людзей, якія былі з ім побач, і пра тое, чаму ён наўрад ці вернецца жыць у Беларусь. «Я пайшоў на пратэсты мэтанакіравана. Думаю, усе загадзя ведалі, чым усё скончыцца, але гэтак жа ведалі, што трэба будзе выходзіць. Бо хацелася верыць «Голасу», а не тым вынікам, якія паказалі афіцыйна, — хацелася, каб галасы палічылі незалежна. Таму, калі мы ўбачылі афіцыйныя вынікі выбараў, запакавалі з сябрам заплечнікі, паклалі туды малачко, двухмятровыя сцягі з «Пагоняй» — і пагналі. Нам здавалася міфам, што нас «закрыюць», але, калі ішлі да «Стэлы», у кожным двары бачылі «мусароў» — ад іх колькасці рабілася не па сабе. Але мы бачылі такія ж кампаніі, якія сцякаліся да «Стэлы» — таму пачуваліся бяспечна. Мяне «скруцілі» яшчэ не падыходзе да яе і закінулі ў аўтазак. Я разумеў, што вінаваты для гэтых людзей: быў не проста «залётным» чалавекам, а ішоў баставаць».

Яна Пінчук у судзе Санкт-Пецярбурга Яну Пінчук расейскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер жанчына ўтрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Па папярэдніх дадзеных, Яна ўдзельнічае ва ўсіх у следчых дзеяннях, прызначаны некалькі экспертыз. 

6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі. Гэта самы жорсткі прысуд сярод палітзняволеных жанчын і праваабаронцаў у Беларусі. У грамадства не было магчымасці пачуць апошняе слова Марфы на судзе, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. А калегі і каляжанкі з "Вясны" не маглі падтрымаць яе нават на агалошванні прысуду, бо значная частка сябраў арганізацыі фактычна выгнаная з Беларусі. Таму праваабаронцы "Вясны" зачыталі апошняе слова сваёй каляжанкі Марфы, каб яно прагучала на ўвесь свет.

Мінскі гарадскі суд у пятніцу, 9 верасня, пачаў разгляд адразу некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да былога супрацоўніка КДБ Юрыя Гаркача, былога супрацоўніка падраздзялення “Алмаз” Вячаслава Сідаракіна і Сяргея Старчанкі. Судовыя працэсы праходзяць паралельна і ў закрытым рэжыме.