Дзяніс Сальмановіч. Брэсцкі абласны суд 20 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 290-4 – стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч.3 арт. 361-1 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Лешчанка.

Палітвязня Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка 2021 года па абвінавачванні ў спрыянні ў тэрарызме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.  Дзяніса сілавікі называлі нават “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў “Кібер-партызан”.

26 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Дзяніса з СІЗА-1 у брэсцкі СІЗА-7.

Маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча: «Сын трымаецца, нягледзячы на тое што яму пагражае вялікі тэрмін»

«Вясна» пагутарыла з мамай палітвязня Галінай Міхайлаўнай. Яна распавяла пра захапленні сына, дзень яго затрымання і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і Валадарцы.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: У Брэсце пачаўся працэс над Дзянісам Сальмановічам, якому пагражае вялікі тэрмін зняволення